Грамадства

У Гомелі 21-гадовага хлопца абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання»

21-гадовага адміністратара культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans Мікіту Слепянка выклікалі на допыт у міліцыю 6 красавіка, пасля якога на волю ён не выйшаў.

Пазней стала вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі з ім «пакаяннае відэа».

Rezystans, у якім на цяперашні момант 284 падпісчыкі, МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» 29 сакавіка — пасля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у лютым па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). На волю Мікіта выйшаў 23 лютага, але яго тэлефон пакінулі для «правядзення далейшых следчых дзеянняў».

Цяпер Мікіта ўтрымліваецца ў СІЗА.

Падтрымайце яго лістамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Слепянок Мікіта Антонавіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць