Эканоміка

У Беларусі павялічаць адпускныя цэны на цукар

Пра павышэнне адпускных цэнаў на цукар паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў. 

«Сёння мы вымушаныя прымаць меры для абароны ўнутранага рынку і павысіць адпускны кошт прадукцыі на 60 капеек за 1 кг», — сказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў.

Па яго словах, гэта «прэвентыўная мера з улікам кан'юнктуры рынку, якая склалася».

Бо «на фоне двухразовага цэнавага разрыву з Расійскай Федэрацыяй эксперты прагназуюць магчымасць масавага вывазу цукру за межы Беларусі».

«Асноўная задача канцэрна — забяспечыць прадуктамі харчавання ў першую чаргу ўнутраны рынак.

Сёння мы адзначаем значны рост попыту на цукар: калі ў студзені—сакавіку 2021 года на душу насельніцтва прадавалася 1—1,5 пачка цукру ў месяц, то ў сакавіку гэтага года на аднаго чалавека з паліц крамы сыходзіла парадку ўжо 3 кг цукру.

І гэта мы бярэм у разлік не толькі дарослае насельніцтва, але і дзяцей самага ранняга ўзросту, — адзначыў Жыдкоў. — Зразумела, што адзін чалавек не можа спажываць цукар у такіх аб'ёмах».

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны28

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны28

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць