Вайна

Зяленскі расказаў, чаму застаўся ў Кіеве на пачатку расійскага ўварвання

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызнаўся, што нават і не думаў аб выездзе з Кіева ў дзень пачатку поўнамаштабнага ўварвання і вайны РФ супраць краіны.

Фота: УНІАН

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Бі-бі-сі».

Адказваючы на пытанне, чаму ён вырашыў заставацца ў сталіцы і не выязджаць з Украіны, калі пачалася вайна, Зяленскі падкрэсліў, што не можа быць абыякавым да таго, што адбываецца ў яго краіне, з яе грамадзянамі.

«Я адзін з іх. Як я магу гэта кінуць? Гэта проста немагчыма, немагчыма. У мяне нават думкі не магло быць такой. У мяне не было б нават думкі такой, калі б я не быў прэзідэнтам. Я быў бы ва Украіне. Як я магу гэта ўсё пакінуць?»— выказаўся Зяленскі.

Па-першае, дадаў прэзідэнт, для яго гэта высокая адказнасць,

а па-другое — праціўнік якраз і спадзяваўся на тое, што прэзідэнт з'едзе з Кіева.

«Гэта была вялікая аперацыя. Я ўпэўнены, што гэта быў бы адзін з крокаў дэстабілізацыі нашай краіны — гэта быў бы дакладна раскол, і не было б такой адзінай пазіцыі Узброеных сіл, прэзідэнта і народа Украіны», — сказаў ён.

Раней старшыня Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў расказаў, што ў праціўніка было некалькі спробаў ліквідаваць Зяленскага падчас яго знаходжання ў Кіеве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць