Свет

Максім Галкін: У такой колькасці страшных рэчаў вінаватая Расія, і пры гэтым кажа, што не вінаватая

Расійскі шоўмен Максім Галкін у сябе ў Інстаграме рэзка пракакаментаваў учорашні ракетны ўдар па Адэсе, у выніку якога загінула сям'я, у тым ліку трохмесячнае дзіця.

«Учора напярэдадні светлага свята Вялікадня, у дзень сыходжання Жыватворнага агню, ляцяць крылатыя расійскія ракеты ў жылы дом у Адэсе, гіне сям'я, гіне трохмесячнае дзіця. Як гэта ўсё б'ецца, як гэта растлумачце мне? Ну, пачнём з таго, што крылатыя ракеты не павінны прылятаць у жылыя дамы і ў буднія дні, а не толькі ў святы.

Але вы адначасова моліцеся з патрыярхам Іерусалімскім аб міры (вы, афіцыйныя асобы), вы прыязджаеце, везяце жыватворны агонь у Маскву — і пры гэтым гэтая ж улада пасылае гэтыя ракеты. Ці гэта зноў не мы? Я ўжо чуў тлумачэнне, што гэта, аказваецца, таму гэтыя «высокадакладныя» ракеты патрапілі ў жылы дом, што ўкраінская СПА збіла гэтыя ракеты. Гэта значыць, нібыта не павінна працаваць СПА, і тады ўсё будзе добра?

У такой колькасці страшных рэчаў вінаватая Расія — і пры гэтым кажа, што не вінаватая. Зверствы ў Бучы — гэта не мы, малайзійскі «Боінг» — гэта не мы. Марыупаль зраўнялі з зямлёй — гэта не мы. У Адэсу ляціць ракета — гэта мы, але не зусім мы. Усё не мы. А мы што там робім?

Глыбокія спачуванні ўсім родным загінулых і светлая памяць. Са святам Вялікадня».

Галкін асудзіў уварванне Расіі ва Украіну ў першы ж дзень, 24 лютага. Ён пакінуў Расію, з'ехаўшы ў Ізраіль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць