Культура33

Вальжына Морт ужо і па‑нямецку

У Нямеччыне выйшаў зборнік вершаў беларускай паэткі Вальжыны Морт «Фабрыка слёз».

У Нямеччыне выйшаў зборнік вершаў беларускай паэткі Вальжыны Морт «Фабрыка слёз».

Зборнік дзвюхмоўны — вершы па‑беларуску і па‑нямецку. Пераклад зрабіла Катарына Нарбутовіч. Кніга з’явілася ў франкфурцкім выдавецтве Surkhamp Verlag. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў Нямеччыны.

Першая чытанне зборніка ўжо адбылося на міжнародным фестывалі Poetry On the Road у Брэмене. 21 верасня пройдзе выступ паэткі ў Берліне.

Летась у амерыканскім выдавецтве Copper Canyon Press выходзіла «Фабрыка слёз» таксама на дзвюх мовах, беларускай і анлійскай. А на год раней кніга з’явілася ў шведскім перакладзе.

Вальжына Морт — адна з самых вядомых за мяжой беларускіх паэтак. Нарадзілася 1981 ў Мінску. Скончыла лінгвістычны універсітэт. Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003). Атрымала прэмію на міжнародным фестывалі «Віленіца‑2004» у Славеніі. Аўтарка зборніка вершаў «Я тоненькая, як твае вейкі». Перакладае з англійскай і польскай. Летась у дыскарні «Наша Ніва» выходзіла яе аўдыёкніга «Музыка саранчы».

Каментары3

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць