Эканоміка

Ілан Маск паставіў куплю Twitter на паўзу, акцыі кампаніі ўпалі

Ілан Маск заявіў, што здзелка на 44 млрд даляраў па куплі кампаніі прыпыненая да тых часоў, пакуль ён не атрымае інфармацыю пра колькасць фэйкавых акаўнтаў у сацыяльнай сетцы. Акцыі кампаніі адразу ж абваліліся на 25%, але пазней частка падзення была адыграная, калі прадпрымальнік у новым твіце напісаў, што па-ранейшаму мае намер давесці здзелку да канца, піша Бі-бі-сі.

Ілан Маск. Фота: Reuters

Ілан Маск сцвярджае, што чакае інфармацыі, якая пацвярджае разлікі, што фэйкавыя акаўнты ў сацсетцы складаюць не больш за 5% ад агульнай колькасці штодзённых актыўных карыстальнікаў. Аднак аналітыкі не выключаюць, што ён тым самым спрабуе збіць цану або нават шукае падставу, каб адмовіцца ад куплі кампаніі.

Вось першы твіт Маска, які выклікаў абвал кошту кампаніі.

Зрэшты, праз некалькі гадзін пасля напісання першага твіта, Маск заявіў, што па-ранейшаму збіраецца купляць Twitter. Па ўмовах здзелкі той, хто перадумае, павінен будзе заплаціць другому боку няўстойку ў памеры 1 млрд даляраў.

Каля двух тыдняў таму Twitter паведаміў, што ў першыя тры месяцы гэтага года на фэйкавыя акаўнты прыходзілася менш за 5% яго штодзённых актыўных карыстальнікаў. Тым не менш, кампанія абмовілася, што дакладна вызначыць колькасць такіх акаўнтаў з дапамогай наяўных інструментаў складана.

«Фактычная колькасць фэйкавых акаўнтаў можа быць вышэйшая, чым мы меркавалі. Але мы ўвесь час імкнемся ўдасканальваць нашу здольнасць ацэньваць іх агульную колькасць», — сказана ў паведамленні кампаніі.

Маск, самы багаты чалавек у свеце па версіі часопіса Forbes, цяпер вывучае справаздачу кампаніі. У Twitter ужо даўно ёсць праблема з фэйкавымі ўліковымі запісамі, якія выкарыстоўваюцца для публікацыі праплачанага кантэнту, так званымі ботамі.

Маск заяўляў, што збіраецца ачысціць сацсетку ад ботаў, а таксама аб'яўляў аб шэрагу іншых змяненняў, уключаючы вяртанне заблакаваных уліковых запісаў, такіх, напрыклад, як уліковы запіс былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 

Чытайце таксама: 

Ілан Маск набыў Twitter

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка13

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў5

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску10

Расійскага трэнера «МЛ Віцебск» звольнілі перад стартам еўракубкаў. Яго абавязкі будзе выконваць капітан Балановіч1

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка13

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць