Свет

Макрон, Шольц і Драгі прыбылі ва Украіну цягніком ФОТА

Прэм'ер-міністр Італіі Марыа Драгі, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Олаф Шольц сёння наведаюць Кіеў, паведамляе Reppublica, публікуючы фота лідараў трох краін.

Фота: repubblica.it

Фатаграфію таксама публікуе La Repubblica, называючы здымак гістарычным.

Палітыкі меркавана прыбылі ў Кіеў з Варшавы ўкраінскім дыпламатычным цягніком. Пра тое, што Драгі, Макрон і Шольц плануюць здзейсніць візіт у Кіеў, са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскіх і французскіх урадавых колах паведаміла раней нямецкая газета Bild am Sonntag.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі аб гэтай паездцы па меркаваннях бяспекі не распаўсюджвалася.

Макрон у апошнія дні наведаў двух суседзяў Украіны — Румынію і Малдову. Выступаючы ў сераду ў Румыніі пасля сустрэчы з дыслакаванымі там французскімі войскамі, Макрон сказаў, што Еўрапейскі саюз павінен паслаць выразныя палітычныя сігналы Украіне і ўкраінскаму народу, які гераічна супраціўляецца ўжо некалькі месяцаў.

Тры еўрапейскія лідары павінны сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гэта першы візіт лідараў гэтых краін пасля лютаўскага ўварвання Расіі ва Украіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць