Вайна

ISW: Расійскія ўлады сутыкаюцца з супрацівам жыхароў захопленых тэрыторый

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) выпусціў зводку на 15 чэрвеня, у якой адзначае, што апошнія суткі расійскія войскі працягвалі канцэнтравацца на абарончых аперацыях у рамках падрыхтоўкі да патэнцыйных контратак УСУ на поўдні Украіны.

Як паведамляецца, у захопленай частцы Запарожскай вобласці яны праводзяць дадатковую перагрупоўку: умацоўваюць пазіцыі ў Днепрарудным тэхнікай з Крыма і перагрупоўваюцца ў раёне Васільеўкі для падтрымкі аперацый на лініі Васільеўка — Арэхава — Гуляйполе.

«Генштаб Украіны заявіў, што расійскія войскі дадаткова разгарнулі комплекс радыёэлектроннай барацьбы ў Мелітопалі, які, верагодна, будзе спрыяць іх абарончай прысутнасці ў Запарожжы і супрацьстаяць працягу дзеянняў партызан», — сказана ў зводцы.

У Мікалаеўскай вобласці ўкраінскія сілы захоўваюць пад сваім кантролем крытычна важны ўчастак берагавой лініі Ачакава і, магчыма, могуць перакрыць шлях расійскім караблям, якія маюць намер узмацніць кантроль над доступам у чарнаморскія парты.

Акрамя таго, адзначае інстытут, расійскія ўлады працягваюць сутыкацца з цяжкасцямі ў рэалізацыі сваіх праграм на акупаваных тэрыторыях.

Так, 9 і 11 чэрвеня ў Марыупалі невядомыя ўкраінскія партызаны праследавалі супрацоўнікаў МНС Расіі.

Адкрыццё школ у акупаваным Бярдзянску ўскладняецца з-за супраціву ўкраінскіх настаўнікаў, якія адмаўляюцца выкладаць па расійскіх праграмах.

Такія праўкраінскія дзеянні, хутчэй за ўсё, працягнуць замінаць намаганням Расіі ў кансалідацыі адміністрацыйнага кантролю над акупаванымі тэрыторыямі і планам расійскай анексіі, паведамляе Інстытут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць