Свет

Лібералы Макрона будуць змушаныя да кааліцыі з кансерватарамі

Мяркуючы па папярэдніх прагнозах, пасля нядзельнага другога туру парламенцкіх выбараў кааліцыя Макрона «Разам!» становіцца іх пераможцам, але пры гэтым прэзідэнт страціць абсалютны кантроль над ніжняй палатай, піша Бі-бі-сі.

Многія дэпутаты, якія прадстаўляюць цэнтрысцкі прэзідэнцкі блок, прайгралі выбары ў сваіх акругах, і гэта значыць, што цяпер Макрону будзе нашмат складаней праводзіць свае рэформы. У тым ліку, па папярэдніх звестках, не змаглі быць абранымі ў парламент міністр аховы здароўя і старшыня Нацыянальнага сходу Францыі Рышар Феран.

На другім месцы, як мяркуецца, апынецца кааліцыя левых і зялёных сацыяліста Жан-Люка Меланшона пад назвай Nupes, што расшыфроўваецца, як «новы экалагічны і сацыяльны Народны саюз».

Аднак нядрэнны вынік прадэманстравала і вельмі правая партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» на чале з Марын Ле Пэн — саперніцай Макрона ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

У папярэднім парламенце Францыі Макрон кантраляваў больш за 300 галасоў. Для атрымання абсалютнай большасці яму было неабходна атрымаць 289 мандатаў, аднак мяркуецца, што «Разам!» здолела заваяваць толькі ад 150 да 180 месцаў у ніжняй палаце парламента. Гэты вынік горшы, чым да выбараў чакалі сацыёлагі.

Nupes таксама можа атрымаць у новым парламенце ад 150 да 180 мандатаў, а вельмі правае «Нацыянальнае аб'яднанне» можа павялічыць колькасць сваіх дэпутатаў з васьмі да 80-100, паведамляе французская тэлекампанія TF1.

Пасля таго, як Макрону не ўдалося дамагчыся абсалютнай большасці ў 289 месцаў, яму давядзецца шукаць падтрымку ў іншых партый, каб рэалізаваць абяцаныя падчас прэзідэнцкіх выбараў маштабныя рэформы, такія як павышэнне пенсійнага ўзросту, зніжэнне падаткаў і рэфармаванне сістэмы дзяржаўных дапамог.

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць