Спорт

Італьянскі футбольны клуб размяшчае фота зніклых дзяцей падчас прэзентацыі футбалістаў. Гэта дае плён

Прэзентацыя навічкоў і формы — важны элемент медыйнасці сучаснага футбольнага клуба. Ён дазваляе як пашыраць кола заўзятараў, так і дасягаць камерцыйных поспехаў. Італьянская «Рома» пайшла крыху іншым шляхам.

З 2019 года клуб разам з фота новых футбалістаў размяшчае інфармацыю пра зніклых без вестак па ўсім свеце дзяцей. Акцыя працягваецца дагэтуль і дае рэальныя вынікі, становячыся ўсё больш маштабнай, піша Sports.

Упершыню такія звесткі былі размешчаныя ў прэзентацыі Леанарда Спінаццолы. Побач з фота навічка размяшчалася фатаграфія 5-гадовай малой Элены Рампоні.

Запушчаная «Ромай» кампанія вельмі хутка дала першыя вынікі. Чацвёра зніклых дзяцей былі паспяхова знойдзеныя ўжо праз паўтара месяца пасля запуску. Дзіця з Грэцыі было знойдзенае дзякуючы таму, што яго пазналі па фота з прэзентацыі Стэфана Эль-Шаараві.

«Усё добра, дзіця знойдзенае», — напісала «Рома» ў твітары.

Клуб выкарыстоўвае таргетаванне відэа з прэзентацыямі: так, у роліку пра англічаніна Крыса Смолінга, які прыйшоў з «Манчэстэр Юнайтэд», і набытага ў лонданаскага «Чэлсі» Давідэ Дзапакоксты размяшчаліся фота зніклых дзяцей менавіта з Брытаніі. У абодвух выпадках яны былі знойдзеныя.

Пасля таго, як дзеці знаходзяцца, іх фота знікае — чаму?

Сучаснасць дыктуе вельмі жорсткія ўмовы да ўсяго, што звязана з асабістымі звесткамі ў інтэрнэце, асабліва калі гаворка ідзе пра непаўналетніх.

Як толькі дзіця знойдзенае, набывае моц так званае «права на забыццё», якое патрабуе выдалення з сеціва ўсіх асабістых даных удзельнікаў гісторыі.

Гэта робіцца яшчэ і для прадухілення цкавання людзей.

На жаль, не ўсіх дзяцей атрымоўваецца знайсці.

Пры ўсіх поспехах кампаніі наіўна было б меркаваць, што яна дае 100-працэнтны вынік. Так, 10-гадовы Браян Карыюкі, якога шукалі ў Кеніі, быў знойдзены мёртвым.

«Мы неверагодна засмучаныя», — напісала тады «Рома».

Іншы кейс — 15-гадовы Лі Баксел прапаў у 15-гадовым узросце 31 год таму. Яго фота з'явілася нароўні з астатнімі ў прэзентацыі цэлага шэрагу новых гульцоў «Ромы» ў 2019 годзе.

Бацька хлопчыка ўжо змірыўся з тым, што яго сын не вернецца. Тым не менш ён лічыць, што акцыі, падобныя да той, што праводзіць «Рома», вельмі важныя: «Цяжка апісаць, але гэта прымушае адчуваць сябе не такімі самотнымі. Спадзяюся, што калі ўжо не мой сын, дык іншыя дзеці вернуцца дадому».

У канцы лета-2022 склад «Ромы» папоўніў чарговы навічок: зорны экс-форвард «Тарына», чэмпіён Еўропы Андрэа Белоці. Вядома, ягоную прэзентацыю суправаджалі фота дзяцей і тэлефоны для тых, хто нешта ведае пра іх месцазнаходжанне.

Цяпер клуб супрацоўнічае са шматлікімі дабрачыннымі арганізацыямі па пошуку зніклых без вестак па ўсім свеце. Дзеці з Вялікабрытаніі, Італіі, Грэцыі, Бельгіі, Кеніі і Польшчы былі знойдзеныя пасля з'яўлення ў клубных сацсетках ролікаў, якія анансавалі трансферы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць