Усяго патроху33

У Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі

3—4 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі. Арганізатарам мерапрыемства выступае грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

Як паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, мэта дзён — прыцягнуць увагу беларусаў да назірання за птушкамі і іх праблем. У мерапрыемстве могуць узяць удзел усе ахвотныя. Для гэтага неабходна 3 або 4 кастрычніка выйсці на вуліцу населенага пункта або выехаць на прыроду і палічыць усіх птушак, якія сустрэнуцца. Інфармацыю аб відах птушак, іх колькасці і месцазнаходжанні прапануецца паведаміць у офіс АПБ.

Паводле слоў Шайкіна, у рамках дзён таксама будуць арганізаваны спецыяльныя пляцоўкі для назірання за птушкамі, дзе ўсім, хто пажадае, будуць прапаноўвацца падзорныя трубы і біноклі.

3 кастрычніка назіральныя пляцоўкі будуць арганізаваны ў сталічным Цэнтральным батанічным садзе і Мінскім заапарку. Пляцоўкі таксама будуць працаваць у Гродне, Брэсце, Барысаве, Слуцку, Мядзелі, Іванава, Лунінцы, Шуміліна, Навагрудку, Слоніме.

Як расказаў спецыяліст, Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі праходзяць больш чым у 30 краінах. У ходзе іх спецыялісты атрымліваюць агульную карціну відавога і колькаснага складу птушак у еўрапейскім рэгіёне, выяўляюць рэдкія віды. Так, напрыклад, у Беларусі ў мінулыя гады быў заўважаны вандроўны сокал, які ўжо даўно не гняздуецца ў краіне, але пралятае праз яе тэрыторыю падчас восеньскай міграцыі. Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу.

Усяго ў 2008 годзе ў Беларусі падчас восеньскіх дзён назіранняў было адзначана 26 тыс. 912 птушак 95 відаў. Часцей за ўсё ўдзельнікам дзён сустракаліся грак, лыска, каўка. У 2007 годзе было ўлічана 24 тыс. 872 птушкі 112 відаў. Часцей за ўсё сустракаліся шпакі, шэрыя жураўлі і каўкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер16

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай14

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер16

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць