Грамадства1515

«Каб зняць занепакоенасць беларускіх братоў». У Дзярждуме РФ заявілі, што сумесную групоўку ў Беларусі разгарнулі па просьбе Лукашэнкі

Неабходнасці ва ўдзеле сумесных сіл РФ і Беларусі ў спецыяльнай ваеннай аперацыі няма, з гэтым спраўляецца дзеючая групоўка, заявіў «РИА Новости» кіраўнік думскага камітэта па абароне Андрэй Картаполаў. Паводле яго, разгортванне сіл РФ і Беларусі «нацэленае на тое, каб зняць занепакоенасць» Лукашэнкі.

Фота: Sergei Bobylev Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Што да ўдзелу (абʼяднаных сіл) у спецыяльнай ваеннай аперацыі, думаю, што ў гэтым неабходнасці няма. Тая групоўка, якая выконвае задачы, яна цалкам здольная гэтыя задачы выканаць. Разгортванне (сіл РФ і Беларусі) нацэленае на тое, каб зняць занепакоенасць Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнкі] і нашых беларускіх братоў», — паведаміў парламентарый.

Таксама ён адзначыў, што разгортванне сумесных сіл адбываецца ў адказ на дзеянні «апанентаў», у першую чаргу Польшчы, якая на мяжы з Беларуссю «прыступіла да разгортвання злучэнняў», сцвярджае Картаполаў.

«Таму, вядома, мы не можам заставацца абыякавымі… Гэта не новая групоўка, яна прадугледжаная ў рамках саюзнай дзяржавы. І так і называецца — Рэгіянальная групоўка ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Штогод на планавых вучэннях адпрацоўвалася яе разгортванне і вырашэнне задач.

Сёння проста прынятае рашэнне па просьбе прэзідэнта Беларусі гэтую групоўку разгарнуць. У якім аб'ёме — пакуль рана казаць. Рашэнне будзе прынятае генеральнымі штабамі нашых краін», — таксама распавёў Картаполаў.

Каментары15

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    10.10.2022
    Хлусьня. Зразумела, што ні Расея, ні Лукашэнка не лічаць беларусаў за нацыю, першыя - бо імперцы, а Лукашэнка ніколі не любіў народ. Зразумела, што ён Богам абраны, ён падзяліў народ на не тых і тых, ён увесь гэты трэш правакуе. Не думае ўжо стары не аб чым, ляціць, як той цягнік па падарваны рэйках, ды цягне, Ку.ва,за сабой шмат народу.
  • Железный Дровосек
    10.10.2022
    Нет,уралоиды,никаких «братьев» в Беларуси нет. Нам братья—украинцы.
  • Спынiць здраднiка
    10.10.2022
    Пуцiн i яго лукашэнка прывядуць вайну у Беларусь.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць