Грамадства1010

Падаляк нагадаў Лукашэнку пра «3—4 дні»

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што абставіны прымусяць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага сесці за стол перамоваў з Масквой «праз год-два» пасля пачатку ўзброенай агрэсіі РФ. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у каментары «Зеркалу» заявіў, што ў расійскіх уладаў няма «ніякіх гадоў». А адказваць давядзецца не толькі Уладзіміру Пуціну, але і Аляксандру Лукашэнку.

На думку Падаляка, чарговыя публічныя выказванні Лукашэнкі «дэманструюць яго абсалютную адарванасць ад рэальнага свету, неразуменне прыроды і працякання гэтай вайны і традыцыйную схільнасць да абразлівай пустой балбатні», што ўласціва «палітыкам архаічнага правінцыйнага ўзору, што дзесяцігоддзямі здзекуюцца са здаровага сэнсу».

«Варта нагадаць гэтаму «саюзнаму сябру дзяржавы-тэрарыста», што вайна не скончылася за «3-4 дні, якія патрэбныя для захопу Кіева». Не працягнецца яна і 1-2 гады. Украіна будзе вырашаць, калі і як пакараць агрэсара. Сама ж здагадка пра тое, што з-за генацыдных ракетных абстрэлаў украінскі народ стане на калені і пачне прасіць аб капітуляцыі, лішні раз падкрэслівае катэгарычнае няведанне ўкраінскага народа. Больш за тое, мяркую, што ўсё гэтае дзікае слоўнае багацце, хутчэй, панічная трансляцыя ўнутраных страхаў самога Лукашэнкі», — сказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.

Ён лічыць, што беларускі рэжым баіцца пройгрышу Расіі, таму што разумее — пасля гэтага з'явіцца «маса фундаментальных юрыдычных пытанняў да суб'ектаў, якія прама, ўскосна, інфраструктурна падтрымалі масавыя забойствы мірных грамадзян ва Украіне».

«Дык вось, і блізка няма «ніякіх гадоў» у запасе ў пуцінскага рэжыму — усё для іх скончыцца значна больш хутка і разбуральна. Таксама хутка і нечакана для многіх, як была вызвалена Харкаўская вобласць і Херсон. У адзін цудоўны момант «расійскі акупацыйны фронт», які на чужой зямлі забівае, рабуе і разбурае, імкліва абрынецца, а тыя ці іншыя суб'екты, якія дагэтуль вераць у сваю хітрасць, пачнуць істэрычна шукаць адвакацкія канторы, каб паспрабаваць даказаць «мы наогул ні пры чым, мы праходзілі міма, нас прымусілі». Спадару Лукашэнку трэба проста трошкі пачакаць правільнага і аб'ектыўнага фіналу», — дадаў Падаляк.

***

23 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў расійскаму тэлеканалу «Звезда», што, на яго думку, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сядзе за стол перамоваў з Масквой «праз год-два» — яго прымусяць абставіны і людзі.

«Паглядзіце праз год-два, народ яго (Зяленскага) будзе вінаваціць: «Чаму ты зрабіў так, што вайна гэтая пачалася?» Тут пытанне не ў тым, хто мае рацыю, хто вінаваты. Чаму тут у цябе ідзе вайна? Таму вось гэтая вось сітуацыя будзе штурхаць кіраўніцтва Украіны, калі яны разумныя, да таго, каб сесці за стол перамоваў», — сказаў Лукашэнка.

Каментары10

  • Мангол
    24.11.2022
    Не обращайте внимания на заявления, он просто издает звуки, которые нравятся пуйлу.
  • счётчик Гейгера
    24.11.2022
    А адказваць давядзецца не толькі Уладзіміру Пуціну, але і Аляксандру Лукашэнку.

    И это приятно... НЕОТВРАТИМОСТЬ НАКАЗВНИЯ ДЛЯ ВСЕХ ДИКТАТОРОВ И ДАЖЕ "КАРТОФЕЛЬНЫХ" ОБЯЗАТЕЛЬНА.
  • Психоз
    24.11.2022
    Смотрел этот бред.
    Дело не в бреду лукашенко, дело в том, что он живёт этим бредом и заставляет жить им 9 миллионов людей.
    Ещё видно, что интервьюеруемый лукашенко выглядел психический ненормально, глаза жили своей жизнью отдельно от остального тела.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць