Свет33

Што супольнага паміж Святланай Лабадой і спеваком Хабібам?

Папулярная ў Расіі ўкраінская спявачка Святлана Лабада, якая планавала канцэртны тур па буйных гарадах Літвы, будзе дададзеная ў спіс непажаданых у Літве асоб, заявіла прадстаўніца міністра замежных спраў Літвы Паўліна Левіцкіце, піша Delfi.lt.

Як патлумачыў міністр культуры Сімонас Кайрыс, гэтая жанчына — грамадзянка Украіны і цяпер жыве ў Латвіі, таму, у адрозненне ад выканаўцаў з Расіі, ёй не забаронены ўезд у краіну аўтаматычна.

«Паколькі гаворка ідзе пра арганізатара прыватных мерапрыемстваў на прыватных прасторах, адзінае выйсце — разгледзець, ці не дадаць такога чалавека ў спіс непажаданых асоб у Літве», — сказаў міністр.

Святлана Лабада далучылася, такім чынам, да іншых выканаўцаў з Расіі, якія былі афіцыйна прызнаныя персонамі нон-грата ў Літве. У гэты спіс уваходзяць, напрыклад, такія «песняры імперыі», як Алег Газманаў, Філіп Кіркораў, Грыгорый Лепс, Наташа Каралёва, Хабіб (Хабіб Шарыпаў). Яны былі ўнесеныя ў чорны спіс яшчэ да пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне за сваю публічную падтрымку пуцінскай палітыкі і наведванне анексаванага Крыма. 

Святлана Лабада, адна з самых папулярных у Расіі спявачак апошніх гадоў, запланавала ў Літве чатыры канцэрты на канец лістапада — пачатак снежня: у Панявежысе, Шаўляі, Клайпедзе і Вільні.

Як паведамляе канал LRT, спявачка вяла актыўную канцэртную дзейнасць у Расіі пасля акупацыі Расіяй Крыма, а ў 2015 годзе таксама спявала 9 мая на мерапрыемстве, прысвечаным перамозе Савецкага Саюза ў Другой сусветнай вайне.

Паводле інфармацыі LRT, пасля пачатку інтэнсіўных баявых дзеянняў сёлета ў лютым спявачка з'ехала на захад, хацела выступіць на дабрачынным мерапрыемстве ў Латвіі, прысвечаным падтрымцы Украіны, але арганізатары ёй не дазволілі.

Літоўскія ж чыноўнікі кіруюцца ў сваім рашэнн тым, што ранейшая пазіцыя Лабады ў дачыненні да Расіі выклікае недавер. Увогуле ж Сімонас Кайрыс заклікаў прадстаўнікоў канцэртнага бізнэсу ў Літве самім праяўляць больш разборлівасці і не запрашаць у краіну сумнеўных выканаўцаў, як гэта ўжо робяць у Латвіі. «Арганізатары прыватных мерапрыемстваў павінны ведаць, што яны рызыкуюць: такая асоба, якая ўяўляе пэўныя рызыкі, можа ў любы момант трапіць у спіс — ужо ёсць і такая судовая практыка. І тады яны таксама рызыкуюць сваімі інвестыцыямі, мерапрыемствам, а дзяржава будзе не на іх баку», — сказаў Кайрыс.

Каментары3

  • ром
    25.11.2022
    циркачи что литовцы что лобода!

  • Лол
    25.11.2022
    Нешта літоўцы вырашылі нейкай дурасцю зайняцца, мабыць другія праблемы скончыліся. Жанчына ахвяруе шмат грошай на ЗСУ ды бежанцаў, палова грошаў з канцэртаў ідкць на Ірпень і пытанне дзе яна была восемь гадоў ей павінны задаваць суайчыннікі а не мінэстэрства другой краіны.
  • Повзюінў
    25.11.2022
    А тым часам сама спявачка гэтую інфу абвергла і на сайце на якім можна набыць квіткі таксама дапісалі што ні ў якій спісак яе не занасілі

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць