Здарэнні1111

У жылым доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску адбыўся выбух. Загінулі 6 чалавек

Следчы камітэт мяркуе, што выбухнуў бытавы газ. 

Гэта адбылося каля 03:30 ночы. У выніку здарэння загінулі 6 чалавек, у тым ліку дзіця. 

Супрацоўнікі МНС з вышэйшых паверхаў выратавалі 12 чалавек, з іх 3 дзяцей. Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі агледзелі іх. Медыкі шпіталізавалі трох чалавек з папярэднімі дыягназамі: атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмаінгаляцыйная траўма, апёкі. 

На месцы працуе следча-аператыўная група УСК па горадзе Мінску і Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата і перасоўная крыміналістычная лабараторыя. Апытваюць жыхароў.

Спачатку ў паведамленні Следчага камітэта гаварылася аб тым, што прычынай здарэння стаў выбух газу. Пазней гэтыя словы зніклі.

Акрамя версіі аб выбуху газу, разглядаецца версія, што прычынай пажару стала ўспышка пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэтая вадкасць.

Бульвар Шаўчэнкі — гэта раён на паўночны захад ад цэнтра Мінска, за Камароўкай і Старажоўкай, забудаваны пераважна хрушчоўкамі.

Гэтае здарэнне адно з самых трагічных у гэтым родзе за гісторыю Беларусі.

Каментары11

  • Казус бели
    17.12.2022
    Хм, не хотелось бы вдаваться в теории заговора, но, перед приездом кремлёвского окурка
    (кому нравится, то царя к холопу), похоже на казус бели...
     Или влазь в Украину со всеми потрохами и последствиями, или будет, регулярно, взрываться бытовой газ по всей Беларуси.
  • Улад
    17.12.2022
    Здаеццв, выбух адбыўся на другім паверсе "хрушчоўкі" ... Жах!
    Маё спачуваньне родным загінуўшых людзей.
  • хх
    17.12.2022
    "Гэтае здарэнне адно з самых трагічных у гэтым родзе за гісторыю Беларусі."
    вось так (
    але гэта шчэ як знак - трагедыя адбылася на бульвары, названым у гонар украинскага дзеяча.
    толькі ўявіце, наколькі большы жах перажывалі ўкраінцы, у чые дамы траплялі ракеты, а дапамога не магла так хутка падаспець і працаваць, бо проста фізічна не магла паспець

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць