Свет1313

Эрдаган выйграе прэзідэнцкія выбары ў Турэччыне — папярэднія даныя

У Турцыі сёння прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Пасля апрацоўкі больш за 98% бюлетэняў Эрдаган атрымлівае 52% галасоў, Кылычдароглу — 48%, паводле агенцтваў навін. 

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

Афіцыйных жа вынікаў пакуль не было. Паводле апошніх афіцыйных звестак выбарчай камісіі, якая падлічыла 75% галасоў, Эрдаган мае 53,41%, Кылычдароглу — 46,59%. 

Агенцтвы, якія даюць лічбы, арыентуюцца на даныя пра падлічаныя адчыненыя скрыні. Яны ўсе называюць Эрдагана пераможцам.

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Эрдаган сам абвясціў сябе пераможцам выбараў.

Лідары розных краін пачалі віншаваць Эрдагана з перамогай на выбарах. Сярод тых, хто паспяшаўся гэта зрабіць, — прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і эмір Катара.

Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе краінай 20 гадоў. У першым туры два тыдні таму яму не хапіла менш за паўпрацэнта для перамогі.

Ён атрымаў 49,5% галасоў, а кандыдат аб'яднанай апазіцыі Кемаль Кылычдароглу — 45%. Трэці кандыдат, прадстаўнік правага нацыяналістычнага крыла турэцкай палітыкі, Сінан Аган атрымаў 5,7% і заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць у другім туры за Эрдагана.

Каментары13

  • *
    28.05.2023
    Трэба меркаваць, што гэта апошнія больш менш сумленныя выбары. Далей анансавана новая канстытуцыя якая - пэўны - зьменіць правілы гульні і Турэччына стане сапраўднай аутакратыяй без выбараў, судовай сістэмы, СМІ
  • Олег
    28.05.2023
    Прабачце мяне. Але я лічу што дэмакратыю трэба кантраляваць у Беларусі. Таму што у нас шмат расейцаў. Напрыклад расейцаў па пасведчанні аб нараджэнні у нас 8 адсоткаў,а лічаць расейскую мову роднай 45 адсоткаў. Гэта вельмі шмат. Можна увесці галасаванне праз інтэрнет як у Эстоніі. Пры гэтым захаваць мажэрытарную сістэму выбараў. Выстаўляць на кожную выбарчую акругу адзінага кандыдата ад праеўрапейскай апазіцыі і накідываць галасоў праз інтэрнет да пабеды праеўрапейскага кандыдата. За кошт тых хто не прыйшоў на выбары . Юрыдычна нічога даказаць нельга будзе. А таксама прымаць на працу тых хто носіць зброю толькі праз паліграф(войскі,паліцыя,спецслужбы). Штобы у войску і паліцыі служылі толькі патрыёты Беларусі. Магчыма праеўрапейскіх сілы і так перамогуць у дэмакратычнай Беларусі,але трэба кантраляваць гэты працэс і быць упэўненымі .
    Напрыклад казаць вате што не будзе геапалітычнага павароту,што бы вата удзельнічала у пратэстах,а пасля правесці выбары па нашых правілах .
  • Axel Justad
    28.05.2023
    Таксама Ярмошына лічыць?

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць