Навука і тэхналогіі11

Паглядзіце на пякельную «прыладу дэзарыентацыі», з дапамогай якой рыхтуюць астранаўтаў NASA

Навукоўцы будуць выкарыстоўваць прыладу з красамоўнай назвай Kraken для мадэлявання касмічнага палёту і, магчыма, нават знойдуць рашэнне супраць «марской хваробы».

Выява: скрыншот з відэа YouTube

ВМС ЗША выпускаюць Кракена — сваю жахлівую прыладу для трэніроўкі пілотаў. Галавакружную машыну даўжынёй каля 15 метраў ВМС ласкава пазычылі Нацыянальнаму касмічнаму агенцтву. Спецыялісты плануюць выкарыстаць яе ў даследаванні, якое можа дапамагчы змякчыць наступствы касмічных палётаў для астранаўтаў, такія як галавакружэнне і млоснасць.

Група з 24 дзейных вайскоўцаў каля 60 хвілін будуць круціцца як шкарпэткі ў пралцы на апараце Кракен з паскарэннем, якое ў тры разы перавышае сілу зямной гравітацыі, каб імітаваць тое, праз што звычайна праходзяць астранаўты. Апарат можа імітаваць розныя тыпы палёту, дэзарыентуючы пасажыраў праз раптоўныя змяненні кручэння, вышыні і нахілу. Гэта выглядае як самы жорсткі атракцыён, які можна сабе ўявіць у парку забаў.

У маючым адбыцца даследаванні Кракен будуць выкарыстоўваць у наладах, прызначаных для палётаў у космас, у адрозненне ад налад, прызначаных для пілотаў рэактыўных самалётаў. Гэта дазволіць навукоўцам NASA вывучыць, ці могуць пэўныя рухі галавы палегчыць млоснасць ад «марской хваробы» астранаўтаў пасля іх палёту, тлумачыць Gizmodo. Дзякуючы магчымасці рухацца ў шасці кірунках вакол сваёй восі, прылада можа мадэляваць складаныя сцэнары палёту, якія цяжка ўзнавіць на Зямлі, у тым ліку сцэнары прызямлення, якія могуць выклікаць галавакружэнне і млоснасць. Усе мажлівасці прылады красамоўна адлюстраваныя ў відэа.

Пасля таго як 24 добраахвотнікі выйдуць з Кракена, палова з іх будуць выконваць прадпісаныя павароты і нахілы галавы, надзеўшы відэаакуляры, каб адсочваць рухі іх галавы і вачэй. Акуляры будуць вымяраць, наколькі часта ўдзельнікі міргаюць, пры гэтым будзе вымярацца і частата сардэчных скарачэнняў разам з іншымі прыкметамі «марской хваробы».

Усім 24 добраахвотнікам таксама прапануюць выканаць чатыры заданні: праверыць сваю раўнавагу з расплюшчанымі і заплюшчанымі вачыма; прайсці 10 метраў для праверкі хуткасці; яшчэ прайсці цягам дзвюх хвілін для праверкі трываласці; а таксама прайсці тэст на хаду і стаянне, які ўключае пераступанне праз перашкоду. Гэтыя выпрабаванні могуць здацца лёгкімі, але пасля 60-хвіліннай паездкі на Кракене выканаць іх будзе значна цяжэй.

Каментары1

  • ЯНКА
    11.06.2023
    ❌ «Дзякуючы магчымасці рухацца ў шасці кірунках вакол сваёй восі, прылада можа мадэляваць складаныя сцэнары палёту, якія цяжка ўзнавіць на Зямлі, у тым ліку сцэнары прызямлення, якія могуць выклікаць галавакружэнне і млоснасць, якія могуць адбіцца на здароўі лётчыкаў, якія павінны несці баявое дзяжурства, якое накіравана на забеспячэнне абароны, якая з'яўляецца прыярытэтным кірункам краіны.» ..., ..., ...! Цьху!!!

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці1

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць