Грамадства

«Гэта ўжо не толькі пытанне дэмакратыі і правоў чалавека». Пераабраны спікер КР заклікаў да нацыянальнага дыялогу

Арцём Брухан у звароце з нагоды свайго пераабрання на пасаду спікера Каардынацыйнай рады заявіў, што асабліва важна зрабіць усё магчымае, каб Беларусь не была ўцягнутая ў далейшую ваенную эскалацыю і захавала магчымасць самастойна вызначаць сваю будучыню.

Арцём Брухан. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Перш за ўсё хачу падзякаваць членам Каардынацыйнай рады за аказаны мне давер і падтрымку пры абранні на пасаду Спікера. Для мяне гэта вялікі гонар і адначасова вялікая адказнасць.

Я перакананы, што сёння Каардынацыйная рада ўступае ў перыяд, калі яе роля можа зноў стаць асабліва важнай для будучыні Беларусі. Мы жывём у час сур'ёзных выклікаў і высокай нявызначанасці. Вайна працягваецца побач з нашымі межамі, расце міжнародная напружанасць, а Беларусь застаецца ў сітуацыі глыбокага ўнутранага палітычнага крызісу.

Падзеі апошніх дзён паказваюць, што рызыкі для бяспекі і незалежнасці нашай краіны захоўваюцца і могуць узрастаць. У гэтых умовах асабліва важна зрабіць усё магчымае, каб Беларусь не была ўцягнутая ў далейшую ваенную эскалацыю і захавала магчымасць самастойна вызначаць сваю будучыню.

На мой погляд, пытанне нацыянальнага дыялогу сёння выходзіць далёка за межы палітычных рознагалоссяў. Гэта ўжо не толькі пытанне дэмакратыі, правоў чалавека або пераадолення ўнутранага крызісу. Гэта пытанне міру, бяспекі і захавання беларускай дзяржаўнасці.

Калі грамадства падзеленае, а палітычны канфлікт застаецца нявырашаным, Беларусь становіцца больш уразлівай перад знешнімі выклікамі і пагрозамі. Наадварот, пошук паразумення паміж прадстаўнікамі функцыянальнай улады, дэмакратычных сіл і грамадства здольны ўмацаваць унутраную ўстойлівасць краіны, яе суверэнітэт і здольнасць адстойваць уласныя нацыянальныя інтарэсы.

Менавіта таму лічу неабходным распачаць у Каардынацыйнай радзе змястоўнае абмеркаванне ініцыятыў, накіраваных на запуск нацыянальнага дыялогу і пошук мірных шляхоў выхаду з палітычнага крызісу.

Беларусі неабходны ўласны парадак дня міру, адказнасці і нацыянальнай згоды. Мы не можам уплываць на рашэнні, якія прымаюцца за межамі нашай краіны, але можам зрабіць усё магчымае, каб лёс Беларусі вызначаўся самімі беларусамі.

Сёння Каардынацыйная рада здольная адыграць важную ролю ў кансалідацыі грамадства вакол галоўных каштоўнасцяў — незалежнасці, міру і права Беларусі на ўласны шлях развіцця.

Заклікаю членаў Каардынацыйнай рады распачаць абмеркаванне адпаведных ініцыятыў і сумесна шукаць рашэнні, якія дапамогуць захаваць мір у Беларусі, умацаваць яе незалежнасць і стварыць умовы для нацыянальнага дыялогу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць