7 чэрвеня міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Рэспублікі Кенія Мозесам Курыя і міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі Франклінам Міціка.

Ключавымі на перамовах сталі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, паставак беларускай тэхнікі, як паведамляе прэс-служба МЗС.
Таксама бакі абмеркавалі магчымасці выкарыстання перадавога беларускага досведу і тэхналогій пры стварэнні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на тэрыторыі Кеніі.
На разглядзе бакоў знаходзіцца пакет двухбаковых дамоваў, у іх ліку — базавыя эканамічныя пагадненні. Паведамляецца, што асобную ўвагу надалі пытанням паскарэння працы па іх заключэнні.
«У ходзе сустрэчы бакі канстатавалі супадзенне пазіцый у тым, што мірнае ўрэгуляванне любых міждзяржаўных канфліктаў ёсць залогам устойлівага развіцця краін і рэгіёнаў. Разглядзелі перспектывы абмену візітамі на розных узроўнях і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні работы па вывадзе адносін дзвюх краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства», — паведамляе МЗС.
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары
Осталось, чтобы полностью соответствовать, перекрасить цвет кожи алейнику, хотябы лицо и руки.