Усяго патроху

На аўкцыёне прадалі апошні ліст з «Тытаніка»

Ліст пасажыра «Тытаніка» з Уругвая прадалі з аўкцыёну ў Мантэвідэа. Заплацілі за яго 12 тысяч даляраў.

Фота: EFE/Santiago Carbone

Уругваец Рамон Артагавэйція Гомес напісаў ліст 11 красавіка 1912 года. Ён быў адрасаваны ягонаму брату і адпраўлены з Ірландыі. Якраз там «Тытанік» у апошні раз спыніўся перад пераходам праз Атлантычны акіян, дзе адбылася трагедыя.

Пасажырскі параход накіроўваўся па маршруце з англійскага Саўтгемптана ў амерыканскі Нью-Ёрк. 14 красавіка 1912 года «Тытанік» сутыкнуўся з айсбергам і затануў. Загінулі тады каля 1,5 тысячы чалавек з каля 2,2 тысячы, якія знаходзіліся на борце.

Рамон Артагавэйція Гомес у 1907 годзе

Абломкі лайнера знаходзяцца на глыбіні каля 3,8 тысячы метраў, нядаўна да іх спрабавалі дабрацца даследчыкі на батыскафе «Тытан», але гэтая спроба скончылася няўдачай, пяць чалавек загінулі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі3

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі3

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць