Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года.

Якраз тады Эдуард стаў падазраваным па новай крымінальнай справе, па якой яго сёння асудзілі. Да гэтага яго ўтрымлівалі максімальныя 18 месяцаў паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»).
Акрамя гэтага, ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) на судзе перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Сёння суддзя Мінскага абласнога суда Уладзімір Арэшка прысудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Аляксандр Кароль прасіў 10 гадоў.
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары