Свет

«Нагнятаюць сітуацыю» — украінскія памежнікі пра вагнераўцаў у Беларусі

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны адзначаюць, што Беларусь выкарыстоўвае расійскіх наймітаў «ПВК Вагнер» для нагнятання сітуацыі, але іх колькасць і месцазнаходжанне ў РБ пакуль не ўяўляюць пагрозы для Украіны.

Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

«Сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца кантраляванай, непасрэдна па лініі дзяржмяжы — спакойнай. Памежнікі не фіксуюць паблізу мяжы якога-небудзь перамяшчэння тэхнікі або асабістага складу ніякіх падраздзяленняў, якія б маглі быць пагрозай для Украіны. Але, вядома, пільная ўвага прыкаваная да знаходжання расійскіх наймітаў з прыватных вайсковых кампаній на тэрыторыі РБ», — заявіў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.

Паводле звестак ДПСУ, цяпер вагнераўцаў на тэрыторыі Беларусі крыху больш за 5 тысяч і яны знаходзяцца на значнай адлегласці ад мяжы з Украінай.

«Аднак падраздзяленні разведкі, у тым ліку разведкі Дзяржпагранслужбы працягваюць адсочваць умовы іх знаходжання, як яны будуць у далейшым прыцягнутыя і наколькі яны будуць прадстаўляць пагрозу Украіне. Цяпер мы бачым, што яны больш нагнятаюць сітуацыю, у тым ліку ў дачыненні да краінаў ЕС. Гэта свайго роду адзін з фактараў уплыву, які яны працягваюць выкарыстоўваць», — заключыў Дземчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць