Грамадства1111

«Беларусы, я намі ганаруся!» Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў па выніках марафону «Нам не ўсё адно!»

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская адразу пасля заканчэння марафону «Нам не ўсё адно!», падчас якога сабралі данатаў на агульную суму 574 356 еўра, звярнулася да беларусаў, у якім выказала словы падзякі і захаплення за такі фантастычны вынік. Яе зварот так і называецца — «Беларусы, я намі ганаруся!».

Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага

«Я дзякую кожнаму, хто ахвяраваў грошы. Дзякую актывістам, палітыкам, праваабаронцам і артыстам, якія ўзялі ўдзел у марафоне. Вялікі дзякуй усім журналістам і незалежным беларускім медыя, якія аб’ядналіся вакол адной мэты. І, вядома, давайце разам падзякуем Волі Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы — гэта так важна для ўсіх нас.

Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца.

Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся. Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто цяпер знаходзіцца ў закладніках рэжыму.

Дарагія, памятайце галоўнае — для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата.

Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік — так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго», — сказала Святлана Ціханоўская.

Цяпер цягам тыдня ўсе сабраныя грошы назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Гарбуновай мае размеркаваць паміж 13-цю ініцыятывамі і фондамі, якія займаюцца аказаннем падтрымкі палітзняволеным. Пасля ў арганізацый будзе два месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітзняволеным і іх блізкім.

Ужо ў лістападзе Ціханоўская абяцае даць пра ўсе гэтыя працэсы публічную справаздачу.

Чытайце таксама:

Марафон «Нам не ўсё адно!» фінішаваў, канчатковая сабраная сума — 574 356 еўра

Святлана Курс прапанавала правесці яшчэ адзін марафон — для беларускіх ваяроў

«Прыстойныя, адважныя, шляхетныя». Хто з замежнікаў заклікаў далучыцца да беларускага марафону салідарнасці

Каментары11

  • Ivan Viktarovič
    31.07.2023
    Развязка гісторыі з гэтымі грашамі стане каном псеўдаапазіцыі.
  • Беларус
    31.07.2023
    Ivan Viktarovič, вам не падабаецца, што ў беларусаў атрымалася правесці годную акцыю салідарнасці? Шаноўны спадар, трэба працаваць на еднасць, а не раз’яднанне.
  • Для Ваньки
    31.07.2023
    Ivan Viktarovič, иди считай гроши так называемого фонда лукашенко, куда идут миллионы народных денег уплаченных через налоги, по которому нет никакой отчетности за десятилетия. А там миллионы наших денег.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць