Самалійка прабегла 100 метраў з найгоршым вынікам у гісторыі Універсіядаў. Відэа стала вірусным
Самалійскае Мінспорту хоча правесці расследаванне, каб высветліць, хто дзяўчыну дапусціў да міжнародных спаборніцтваў.
Бягуха з Самалі Насра Абукар Алі заняла апошняе месца ў кваліфікацыйным забегу на дыстанцыі 100 м на Універсіядзе ў кітайскім горадзе Чэнду. Яна прабегла дыстанцыю за 21 секунду — гэта найгоршы рэзультат у гісторыі спаборніцтваў.
Відэа з гэтым забегам завірусілася ў сацсетках. На ім відаць, што ў 20-гадовай самалійкі адсутнічаюць навыкі для паспяховага выступу ў гэтым відзе спорту. Карыстальнікі задаюцца пытаннем, як яна магла трапіць на такія буйныя міжнародныя спаборніцтвы.
Міністр спорту Самалі заявіў, што ведамства не мела ніякага дачынення да выбару Абукар для выступу ў Кітаі, яе паслаў адзін з універсітэтаў краіны. Чыноўнік таксама паабяцаў правесці расследаванне, каб высветліць, як спартсменка трапіла на Універсіяду.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары