Здароўе1212

У ЗША ўхвалілі першую таблетку ад пасляродавай дэпрэсіі

Вытворцы лекаў, кампаніі Sage Therapeutics і Biogen, заявілі, што таблеткі павінны з'явіцца ў продажы ў канцы гэтага года. Іх кошт пакуль не абвешчаны.

Фота: Juanna Hashe / Getty Images

Амерыканскае ўпраўленне нагляду за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) вырашыла, што прэпарат «Зураналон», які прадаецца пад гандлёвай маркай Zurzuvae, можна прымаць адзін раз на дзень цягам двух тыдняў, піша Бі-бі-сі.

Як паведаміла FDA, да гэтага часу для лячэння пасляродавай дэпрэсіі (ПРД) выкарыстоўваліся толькі прэпараты, якія трэба ўводзіць пры дапамозе ўнутрывеннай ін'екцыі.

Вытворцы лекаў, кампаніі Sage Therapeutics і Biogen, заявілі, што таблеткі павінны з'явіцца ў продажы ў канцы гэтага года. Іх кошт пакуль не абвешчаны.

Як і пры іншых формах дэпрэсіі, сімптомы пасляродавай дэпрэсіі (ПРД) могуць уключаць дрэнны настрой, нізкі ўзровень энергіі, суіцыдальныя думкі, зніжэнне здольнасці адчуваць задавальненне або кагнітыўныя парушэнні.

Паводле даследаванняў, сімптомы пасляродавай дэпрэсіі адчувае кожная сёмая жанчына ў ЗША.

«Пасляродавая дэпрэсія — гэта сур'ёзнае і патэнцыйна небяспечнае для жыцця расстройства, пры якім жанчыны адчуваюць тугу, віну, непатрэбнасць і нават у цяжкіх выпадках думаюць аб прычыненні шкоды сабе або дзіцяці», — кажа Ціфані Фарчыонэ, кіраўнік псіхіятрычнага цэнтра FDA.

«І так як пасляродавая дэпрэсія можа разбурыць сувязь маці і дзіцяці, яна таксама здольная аказваць уздзеянне на фізічнае і эмацыйнае развіццё дзіцяці», — адзначыла Фарчыонэ.

Яна дадала, што новыя таблеткі могуць дапамагчы многім жанчынам, якія спрабуюць справіцца «са складанымі, а часам і небяспечнымі для жыцця перажываннямі».

Клінічныя выпрабаванні паказалі, што таблетка дапамагла значна паменшыць сімптомы дэпрэсіі на працягу трох дзён пасля першага прыёму.

Паводле даных FDA, дзеянне прэпарату працягвалася праз чатыры тыдні пасля апошняй дозы.

Разам з тым FDA адзначае, што найбольш распаўсюджанымі пабочнымі эфектамі ад прыёму прэпарату Zurzuvae могуць быць санлівасць, галавакружэнне, дыярэя, стомленасць, прастуда і інфекцыі мочавыдзяляльных шляхоў.

Агенцтва таксама паведаміла, што на этыкетцы ўтрымліваецца папярэджанне аб тым, што Zurzuvae можа паўплываць на здольнасць чалавека кіраваць аўтамабілем і выконваць іншыя патэнцыйна небяспечныя дзеянні.

Пацыентам рэкамендуецца ўстрымацца ад кіравання транспартным сродкам або працы з цяжкімі механізмамі на працягу як мінімум 12-ці гадзін пасля прыёму лекаў.

Кампаніі Sage Therapeutics і Biogen таксама папрасілі ўхваліць прымяненне «Зураналону» пры клінічнай дэпрэсіі.

Але FDA заявіла, што ў гэтым выпадку не было прадстаўлена істотных доказаў эфектыўнасці, і прапанавала пачакаць дадатковых даследаванняў і распрацовак.

Прадстаўнікі Sage Therapeutic заявілі, што засмучаныя гэтым рашэннем на фоне цяперашняга крызісу псіхічнага здароўя, калі мільёны людзей з клінічнай дэпрэсіяй спрабуюць знайсці спосаб палегчыць свае сімптомы.

Каментары12

  • Ага
    07.08.2023
    анты дэ прэса нт, ну давай, мужык-эксперт, раскажы нешта пра пасляродавую дэпрэсію і яе распаўсюджанасць.
  • вообще-то я вроде эта..
    07.08.2023
    Ага, раскажу
    прыличнайсустрэчы
    калі не баісся
  • Максим Дизайнер
    07.08.2023
    Ну, вы поняли, мужики. Легалайз!

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць