Свет33

СБУ завяла справу на камуніста Сіманенку. Ён уцякаў у Расію праз Беларусь

Пасля прыбыцця расійскіх спецназаўцаў у Беразоўку пад Кіевам у лютым 2022 года экс-нардэп асабіста іх сустрэў, а затым раскватараваў ва ўласным доме і забяспечыў харчаваннем.

Пятро Сіманенка. Фота: kpu.ua

Кіраўнік забароненай Камуністычнай партыі Украіны і былы народны дэпутат Пятро Сіманенка падчас акупацыі расіянамі Кіеўскай вобласці выехаў праз Беларусь у Расію і там актыўна падтрымлівае ўзброеную агрэсію РФ супраць Украіны, піша «Украінская праўда».

Па даных следства, падчас акупацыі Кіеўшчыны Сіманенка звярнуўся да найвышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расіі з просьбай яго «эвакуяваць».

Каб вывезці Сіманенку з яго сям'ёй з захопленага ў той час пасёлка Беразоўка пад Кіевам, Крэмль распарадзіўся накіраваць туды атрад спецназа РФ.

Пасля прыбыцця расійскіх спецназаўцаў у Беразоўку экс-нардэп асабіста іх сустрэў, а затым раскватараваў ва ўласным доме і забяспечыў харчаваннем.

Затым з 4 па 8 сакавіка 2022 года акупацыйнае спецпадраздзяленне ажыццявіла «суправаджэнне» Сіманенкі і яго блізкіх праз расійскія блокпасты на тэрыторыю Беларусі.

Адтуль ён пераехаў у Расію, дзе быў прызначаны намеснікам старшыні Цэнтральнага камітэта міжнароднага камуністычнага аб'яднання «Саюз камуністычных партый — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза». Гэта пракрамлёўская арганізацыя, падкантрольная расійскай Кампартыі на чале з яе лідарам — дэпутатам Дзярждумы РФ Генадзем Зюганавым.

Менавіта па яго ўказанні Сіманенка пачаў публічную кампанію ў падтрымку агрэсіўнай палітыкі Масквы.

Так, у кастрычніку 2022 года экс-нардэп удзельнічаў у 22-й Міжнароднай сустрэчы камуністычных і працоўных партый, якая праходзіла ў Гаване на Кубе. Падчас свайго выступу на «форуме» Сіманенка спрабаваў легітымізаваць захоп часткі тэрыторыі Украіны і дзейнасць «Л/ДНР».

Таксама 21-22 красавіка ён удзельнічаў у з'ездзе «антыфашысцкага форуму» ў Мінску. Там ён выказваўся за працяг агрэсіўнай вайны супраць Украіны і апраўдваў крамлёўскія наратывы па ўжыванні тактычнай ядзернай зброі РФ.

На падставе сабраных доказаў Сіманенку паведамлена аб падазрэнні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны:

  • ч. 3 арт. 109 (публічныя заклікі да гвалтоўнай змены або звяржэння канстытуцыйнага ладу або да захопу дзяржаўнай улады з выкарыстаннем СМІ);
  • ч. 3 арт. 436-2 (апраўданне, прызнанне правамернай, адмаўленне ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны).

Каментары3

  • Мікола)))
    11.08.2023
    Падтрымліваючы Расію, кіраўніцтва якое разбурае ўкраінскую дзяржаўнасьць і ажыцьцяўляе генацыд народу, які яны абвесьцілі брацкім, КПУ здрадзіла ўласнаму народу. Яна нават здрадзіла ўласнаму заснавальніку Леніну, бо ён ствараў УССР як цэласную "дзяржаву", а ня шэраг исконно-русских абласьцей у складзе РСФСР. Была там адна нармальная плынь нацыянал-камуністаў, але ў КПУ яны збольшага не ўваходзілі.
  • Дмитрий Исаакович Гейлер
    11.08.2023
    Коммуняка хочет на гиляку
  • Неонационалист
    11.08.2023
    Все коммунистическое и советское должно быть уничтожено, а коммунисты и социалисты изжиты с планеты Земля.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць