Грамадства

У Мінску і ваколіцах з'явяцца чатыры новыя дзіцячыя садкі: дзе і калі

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў у інтэрв'ю «Мінск-Навінам» распавёў пра дзіцячыя садкі, якія пабудуюць у сталіцы і яе ваколіцах у найбліжэйшы час.

Сад на вуліцы Чурлёніса

Усяго іх будзе чатыры. Дзіцячыя садкі ўзводзяць у раёнах, якія актыўна забудоўваюцца. Адзін з іх размесціцца ў мікрараёне Дружба (на вуліцы Чурлёніса), другі — у Навінках.

Па адной дашкольнай установе з'явіцца ў Сокале і горадзе-спадарожніку Смалявічах. Увесці ў эксплуатацыю ўсе гэтыя аб'екты плануюць да канца гэтага года.

Таксама да 1 верасня ў Мінску адкрыецца некалькі школ пасля капрамонту, але новых да навучальнага года не з'явіцца. Пра гэта заявіў намеснік старшыні камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч.

Адна новая школа на 720 месцаў адкрыецца ў Сеніцы (Мінскі раён).

У Заводскім раёне пасля капрамонту зноў прыме дзяцей школа №210, у Маскоўскім — абноўленая гімназія №146.

А вось доўгачаканую школу ў мікрараёне Лебядзіны (на 1020 месцаў) дабудуюць у 2024 годзе.

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць