Грамадства

Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АГП

Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю (АГП).

Лідар АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца ў зняволенні. Ён асуджаны на 2,5 года. Фота: unitedcivilparty / Facebook

АГП была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 28 лістапада 1995 года, перарэгістраваная 30 ліпеня 1999 года.

Лідар АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца цяпер у зняволенні. Ён асуджаны на 2,5 года.

Гэта ўжо як мінімум шосты пазоў Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, які гэтым разам разгледжаны Вярхоўным судом.

Учора Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ, якая працавала ў Беларусі амаль 30 гадоў.

Раней былі разгледжаны іскі Мінюста і ліквідаваны партыі «Зялёныя», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды.

Перарэгістрацыю прайшло тры партыі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Таксама была зарэгістравана новая партыя — «Белая Русь».

Усяго ў Беларусі на пачатку года было 15 партый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць