Грамадства1616

Качанаву зарэтушавалі так, што яна памаладзела ў два разы

Афіцыйныя рэсурсы і раней апрацоўвалі здымкі Наталлі Качанавай, але цяпер Савет Рэспублікі, які чыноўніца ўзначальвае, бярэ новыя вышыні ў майстэрстве фоташопу.

Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Тэлеграм-канал Савета Рэспублікі выкладае фоты з мерапрыемстваў, дзе ўдзельнічае Наталля Качанава. Апошнімі месяцамі рэтушы на здымках істотна пабольшала. 

Учора канал выклаў такое фота чыноўніцы пад паведамленнем пра паседжанне экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі, дзе абмяркоўвалі змены ў законы па дзейнасці рэлігійных арганізацый, прэмію за духоўнае адраджэнне.

Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

А вось так выглядае фота з афішы Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнэс-форуму.

Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Заўважна, што на БелТА здымкі не так моцна апрацаваны.

Фота: БелТА

Як раней расказвалі «Нашай Ніве», Качанава — адна з нямногіх чыноўніц, якую рэкамендуюць рэтушаваць у дзяржаўных медыя. Часам, напрыклад, прасілі прыбраць маршчыны.

Каментары16

  • Гы
    30.08.2023
    Cyberpunk нейкі.
  • ЧатГэПэТэ
    30.08.2023
    Вось у гэтым і ёсць увесь лукашызм - спрэс прыпіскі, хлусня, фэйкі, фаташоп і паказуха. Зараз яны яшчэ авалодаюць нейрасеткамі - навіны, фото і відэа, як у сасудзе ўсё добра, будуць стварацца не выходзячы з кабінетаў. Так што лукашысцкі ГУЛАГ будзе пакрысе станавіцца лічбавым - камеры відэаназірання, сістэмы распазнання (кіпод), сачэнне анлайн праз аператараў, сайты ды дадаткі што ў дамене by/бел і гд. Зараз яшчэ і AI і розныя LM далучаць. Будзе спрэс deepfake state.
  • Сілас
    30.08.2023
    Феадалізм + фоташоп = Лукашызм

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць