Свет22

Прэзідэнт Латвіі патлумачыў, чаму ён дае інтэрв'ю рускамоўным медыя па-латышску

Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч патлумачыў сваё рашэнне даваць рускамоўным медыя інтэрв'ю на латышскай мове — такім чынам кіраўнік дзяржавы мае намер «максімальна падкрэсліць каштоўнасці Сатвэрсмэ (Канстытуцыі)» і заахвоціць жыхароў да вывучэння дзяржаўнай мовы. Пра гэта Рынкевіч распавёў у інтэрв'ю Латвійскаму радыё, піша Delfi.lv.

Фота: інстаграм Эдгара Рынкевіча

На сваёй першай прэс-канферэнцыі пасля абрання прэзідэнтам Рынкевіч заявіў, што не выключае магчымасці размаўляць на рускай мове. Цяпер у інтэрв'ю Латвійскаму радыё прэзідэнт сказаў: «На прэс-канферэнцыі я казаў, што ў асноўным буду размаўляць па-латышску. Я не выключаю магчымасці калі-небудзь камунікаваць па-руску. Цяпер я ў асноўным размаўляю па-латышску».

Паводле слоў Рынкевіча, ён робіць гэта з дзвюх прычын. Па-першае, сёння абвастрылася дыскусія аб тым, што рабіць з грамадзянамі Расіі, якія павінны здаць экзамен па латышскай мове, каб захаваць дазвол на жыхарства ў Латвіі. Па-другое, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што маладыя людзі адчуваюць у Латвіі дыскрымінацыю: іх не наймаюць на працу праз няведанне рускай мовы.

Прэзідэнт запэўніў, што будзе спрыяць згуртаванасці насельніцтва Латвіі і інтэграцыі.

«Зараз рускамоўныя медыя павінны з гэтым лічыцца — я даю сігнал, што трэба вывучыць латышскую мову, а не скардзіцца, што за трыццаць гадоў вы яе не асвоілі ці не мелі такой магчымасці. Цяпер такая магчымасць ёсць», — сказаў на заканчэнне прэзідэнт Латвіі.

Каментары2

  • Варыянт на кожны дзень
    01.09.2023
    Прыгожа патлумачыў. А можна ж казаць, маўляў, ваш язык такі вялікій, замечательный і багатый, што мне будзе стыдна гаварыць на нём з ашіпкамі і ачепяткамі на сваёй латышскай, беларускай і інш. На нём сам Пушкін разгаварівал!.. а я не магу, соры.
  • Вероятный
    01.09.2023
    Бо ён прадстаўляе дзяржаву. Не разумею, што тут тлумачыць. 

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць