Грамадства11

Літва пасылае падмогу Латвіі. Паток мігрантаў на мяжы рэкордны

Дваццаць літоўскіх памежнікаў адправяцца на дапамогу Латвіі, якая сутыкаецца з рэкорднымі патокамі нелегальных мігрантаў, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус. «Папярэдняе рашэнне — адправіць на дапамогу да 20 памежнікаў», — сказаў віцэ-міністр, піша Delfi.lv.

Ілюстрацыйнае фота

У нядзелю мігранты спрабавалі незаконна пранікнуць у Латвію 256 разоў. Гэта самая вялікая колькасць, зафіксаваная на гэты момант.

Між тым, за апошнія тыдні ў Літве наогул не зафіксавана або зафіксавана толькі некалькі спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

У гэтым годзе супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы не дапусцілі пранікнення ў Літву ў несанкцыянаваных месцах агулам 1600 нелегальных мігрантаў з Беларусі. У 2022 годзе літоўскія памежнікі развярнулі 11 200 такіх асоб.

З 3 жніўня 2021 года, калі літоўскія памежнікі атрымалі права разварочваць нелегальных мігрантаў, каля 20,9 тысяч з іх не пусцілі ў краіну з Беларусі. Некаторыя замежнікі неаднаразова спрабавалі трапіць у Літву.

У канцы мінулага тыдня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі прадухіліла 472 спробы незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, а з гуманітарных прычын перасекчы мяжу было дазволена двум асобам.

Для параўнання: у мінулую сераду памежнікі прадухілілі 146 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, у чацвер — 173, у пятніцу — 115, у суботу — 101, у нядзелю — 256.

У мінулую сераду памежная ахова прадухіліла 146 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.

Усяго сёлета было прадухілена нелегальнае перасячэнне мяжы 7856 асобамі, а 318 чалавек былі прапушчаныя ў Латвію з гуманітарных меркаванняў.

Каментары1

  • Žvir
    11.09.2023
    Zemessardze treba pedkliučać i stvarać dabraachvotnyja atrady dapamohi pamiežnikam z liku miascovych žycharoŭ.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць