Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы
Яшчэ месяц таму Святлана Пінчук хадзіла па вуліцах Гродна, а зараз ездзіць па хайвэях Каліфорніі — разам з двума дзецьмі гродзенка пераехала ў Злучаныя Штаты. Усе зборы і падрыхтоўка ішлі ў сакрэце. Нават дзеці не ведалі, што, выязджаючы з мамай у адпачынак, яны пакідаюць Беларусь назаўжды. Чаму Святлана вырашыла змяніць жыццё і як ідуць справы на новым месцы, піша Hrodna Life.
Святлана Пінчук у мексіканскай Ціхуане падчас чакання дазволу на ўезд у ЗША: «Адна мая мара спраўдзілася. Я на беразе акіяна»
Святлана — вядомая ў Гродне дызайнерка. Многія памятаюць яе па супрацы з дзіцячым хоспісам. Святлана была адной з распрацоўшчыц лініі адзення для людзей з інваліднасцю «Святаяннік». У час кавіду ў 2020-м яна кіравала працай майстэрні па пашыве ахоўных камбінезонаў для медыкаў. Асноўная праца дызайнеркі была звязаная з рэстаўрацыяй мэблі.
Дзевяць месяцаў да новага жыцця
«Жыццё змянілася кардынальна, — кажа Святлана. — Проста фізічна адчуваю, як штохвілінна ўтвараюцца новыя нейронныя сувязі. Усё інакш, усё па-новаму. Мусіш быць увесь час гатовы нешта новае вывучаць».
Не зважаючы на гэта, разгубленасці яна не адчувае: «На падрыхтоўку да ад’езду ў мяне сышло дзевяць месяцаў. Я маральна мела час падрыхтавацца. А калі прыехала — ну, усё. Новы горад, новая краіна, новая мова, новая хуткасць. Прызвычайваемся».
Святлана Пінчук у Мехіка, на шляху да ЗША: «Я насалоджваюся выглядам архітэктуры, якую пабачыла»
Яшчэ летась у кастрычніку Святлана атрымала ад сябра прапанову пераехаць у Злучаныя Штаты.
«Калі б я сама абірала, то ў апошнюю чаргу думала б пра Амерыку. Гэта шчыра. На той час у мяне быў стэрэатыпны погляд на ЗША. Думала, што гэта краіна, каб зарабляць грошы. Што тут забываюць пра якасць жыцця, губляюць сябе. Толькі праца-праца-праца. З іншага боку, таксама ведала, што тут вельмі добрая адукацыя і шмат магчымасцяў».
Пра эміграцыю Святлана думала ўжо больш за два гады. Пасля 2020-га з’ехалі многія сябры, улады прыпынілі працу дзіцячага хоспіса. Стасункі з бацькамі ўскладніліся праз тое, што яны «жывуць у тэлевізары». Але апошняй кропляй было сталенне сыноў. Старэйшаму хутка споўніцца 18.
Святлана Пінчук разам з сынамі ў Мехіка: «Мы ўпершыню сёлета елі кавун. Ён быў вельмі сакавіты і смачны. Яшчэ не верылася, што садавіна і гародніна тут прадаецца круглы год»
«Не хацела, каб у такім палітычным становішчы мой сын патрапіў у войска. Я выхоўвала дзяцей, каб абаранялі радзіму, а не каб ваявалі з суседзямі».
Святлана спрабавала абмеркаваць гэта з былым мужам, які зараз жыве за мяжой: «Ты разумееш, што дзіця можа патрапіць на вайну? Але ён адмахнуўся, маўляў, нікуды нікога не адправяць. Я зразумела, што калі сына забяруць і адправяць у зону баявых дзеянняў, вырашаць прыйдзецца толькі мне. А вырашыць гэта будзе ўжо немагчыма».
Таму абрала пакінуць краіну. Калі разлічвала толькі на сябе, думала пра Еўропу. Бо Святлане прапаноўвалі адкрыць майстэрню ў Іспаніі, Польшчы і Аўстрыі. Але калі паклікалі ў Штаты, то яна вырашыла: мяняць — то мяняць кардынальна. Еўрапейскія варыянты заставаліся ў якасці запасных, але не спатрэбіліся.
Самы вялікі сакрэт
«Падрыхтоўка да эміграцыі ішла ў жэстачайшай цішыні, — расказвае Святлана. — Гэта было важна. На момант выезду пра тое, што я не вярнуся, ведалі толькі чатыры чалавекі. Блізкія надзейныя сябры».
Бацькі не ведалі, бо яны нават да падарожжаў за мяжу ставіліся адмоўна. Маўляў, спачатку паглядзі ўсё ў Беларусі. Тут у нас усё добра, чыста і прыгожа. Дзеці таксама не ведалі.
«Ім я казала, што мы едзем у адпачынак у Іспанію. Сяброўка з Іспаніі ведала і страхавала на ўсякі выпадак. Квіткі мы прымеркавалі такім чынам, што дзеці да апошняга не разумелі, куды мы кіруемся. З чамаданамі ў аэрапорце яны былі ўпэўненыя, што мы ляцім у Валенсію».
У Сан-Дыега, першым горадзе Злучаных Штатаў пасля перасячэння мяжы. Ідзе пасадка на рэйс у Сакрамента
Ад’езд з Гродна супаў з днём народзінаў Свецінай маці.
«Раніцай паслала ёй кветкі. Мама патэліла, каб падзякаваць, калі мы сядалі ў аўтобус. Я хутка адказала нешта і ўсё. Так мы рассталіся. Пра тое, што не вернемся, напісала ўжо з Мексікі. Дзіўна, але бацькі даволі хутка змірыліся».
Варыянтаў вярнуцца не разглядаем
Расказваць пра сваё рашэнне не хацела па шэрагу прычын. Дзецям не казала, бо не хацела, каб пра гэта даведаўся былы муж.
«Я зразумела — не трэба казаць дзецям, каб ім не трэба было хлусіць бацьку. Каб не адчувалі сябе вінаватымі, што даводзіцца недагаворваць. А так не ведалі — і не казалі».
Пра тое, што гэта паездка — шлях у адзін бок, Святлана сказала сынам толькі ў аэрапорце ў Парыжы, калі замест самалёта ў Іспанію трэба было ісці на рэйс да Мексікі.
Святлана Пінчук: «На 32-гі дзень чакання мы атрымалі «дату»! Гэта фота паказвае ўсё наша шчасце». Фота з Мехіка, зробленае праз дзве гадзіны пасля таго, як сям’я атрымала дазвол на перасячэння мяжы ЗША
«Малодшы скакаў ад шчасця. Казаў, што гэта была яго мара, не мог паверыць, што яна спраўджваецца. Старэйшы быў шакаваны. Але больш праз тое, што ён пакутуе на аэрафобію і баяўся доўгага пералёту. Яму было складана першых некалькі дзён. Потым пагаварыў з бацькам і супакоіўся таксама. Варыянты вярнуцца ніхто не разглядае».
«Не праз дзірку ў плоце»
Прамежкавым пунктам падарожжа сям'і была Мексіка. Адсюль праз спецыяльны мабільны дадатак Святлана падала запыт у ЗША аб палітычным уцякацтве. Цягам амаль месяца чакалі «дату» — час і месца, дзе можна перасячы мяжу.
У ЗША, Сакрамента. Святлана Пінчук: «Каля нашых апартаментаў, у куртцы з уласнаручна намаляваным партрэтам Фрыды Кало. Гэты малюнак мяне ўратаваў. Дзякуючы любові да мастацтва і творчасці Фрыды Кало нас прапусцілі ў Мексіку»
Пра Мексіку Святлана расказвае, як пра краіну кантрастаў. «Ёсць турыстычныя вуліцы вельмі багатыя, тратуары шампунем мыюць. А за рогам бруд, галеча, бяздомныя. Небяспечнае месца. Вяртацца туды пакуль не хочацца. Можа потым некалі ў турыстычныя месцы наведаемся».
Ціхуана, плот, які раздзяляе тэрыторыю Мексікі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Святлана Пінчук: «Гэта самае жудаснае збудаванне, з усіх, што я бачыла. Гэты плот ідзе праз увесь горад. У мяне ён выклікаў адчуванне страху і жаданне хутчэй сысці адтуль»
Усё вельмі хутка
Самым вялікім страхам, па словах Светы, быў хайвэй — хуткасная шаша. Але і гэтага страху хапіла толькі на тры дні. Каб паспець падаць усе дакументы ў розныя ўстановы, давялося ўзяць машыну ў арэнду і пачаць ездзіць. Выбрала Toyota Prius. Тут яе называюць машынай эмігрантаў. Не вельмі зручная, але эканомная.
У Мехіка, каля першай арандаванай пасля пералёту кватэры: «Хліпкія дзверы выходзілі проста на вуліцу. Уначы нехта спрабаваў уламацца ў нашу кватэру. На вуліцы брудна і страшна. Выйшла з кубкам кавы падыхаць і азірнуцца — была ў шоку»
З мовай, па словах Святланы, вялікіх складанасцяў няма. З побытам — таксама. «Вывучаем новыя прадукты. Пакуль не знайшлі кефір. І чырвоных буракоў няма. Але тут ёсць рускія крамы і там гэта ёсць. А так выбар вялікі».
Апроч крамаў ёсць і «фуд-банкі» — сервісы, куды можна звярнуцца па бясплатныя прадукты харчавання.
«Спачатку я думала, што гэта пратэрмінаваныя прадукты, ці тое што засталося непрададзеным. Аказалася — не. Гэта дабрачынныя арганізацыі адмыслова купляюць прадукты для малазабяспечаных людзей. І працуюць там толькі валанцёры».
Тут любяць дапамагаць
«Шкадую, што ўзяла мала лёну, трэба было кавалкамі браць», — жартуе Святлана. А так пакуль ні па чым не сумую. Бо галоўнае — гэта людзі, а я ні з кім не страціла кантакту, калі пераехала. Наадварот, адазваліся многія, з кім нават даўно не перапісваліся. Усе казалі: «малайчына», «ад цябе варта было такога чакаць» ці «правільна зрабіла».
«Увогуле, каб нехта бачыў, што я везла з сабою — пасмяяўся б. Гэта набор пэндзляў, карціна, якую сябра падарыў, пяць сваіх любімых іконаў, свой фотапартрэт, зроблены адной гродзенскай фотамастачкай, дзве сувенірныя хаткі, якія рабілі ў хоспісе. І яшчэ свае хатнія льняныя ручнікі».
Астатняе сабралася з дапамогай новых знаёмых з эмігранцкага асяроддзя. «Тут вельмі любяць дапамагаць, — кажа Святлана. — Толькі дай знаць. Так у сям'і з’явіліся надзіманыя матрацы і частка посуду. Я прасіла падзяліцца, калі ёсць лішняе, але многія ехалі адразу ў крамы каб купіць для нас новыя рэчы. І адтуль слалі фоткі, маўляў, выбірай, што табе больш падабаецца, тое і купім для вас».
У Злучаных Штатах, Сакрамента: «Нашы пастаянныя апартаменты. Арандавалі кватэру на адзінаццаты дзень, гэта лічыцца хутка. Першыя тры ночы спалі на падлозе. Потым вырашыла, што гэта шкодна для здароўя, і дала аб’явы пра неабходнасць мэблі».
Адзін з новых знаёмых прывёз мікрахвалёўку. Сам, яго нават не прасілі. Іншая дзяўчына падарыла тостэр. Пледы і падушкі купілі самі. Так патроху наладжваецца быт.
«Так атрымалася, што я жыву тут на вуліцы Бэл. У сэнсе, як званочак. Але сябры кажуць, што бэл — гэта як Беларусь. Я тут усім кажу, што я беларуска. Не руская, не украінка, а беларуска. То мяне тут так і называюць — Света-беларуска з вуліцы Бэл».
Святлана Пінчук: «Мая любімая тату. Я хацела вывезці з Беларусі нешта, што будзе заўжды са мной. За 10 дзён да ад’езду зрабіла татуіроўку з беларускім арнаментам. Гэта мне і тым, хто побач са мной будзе нагадваць, што я назаўжды застаюся беларускай»
Пачаць з нуля ці давесці да дасканаласці
«Калі я сюды ехала, то думала: можа, варта пачаць усё з нуля, атрымаць новую спецыяльнасць? Але тут зразумела, што буду запатрабаваная як рэстаўратар. Пакуль ідуць справы з дакументамі, я не магу яшчэ працаваць, але потым будзе і майстэрня, і навучальныя заняткі таксама. І яшчэ хачу пайсці вучыцца праектаваць мэблю і з часам заснаваць невялікую вытворчасць. Дзеці таксама будуць вучыцца. Малодшы хоча быць кухарам. А старэйшы пакуль дакладна не вызначыўся, магчыма, скіруецца ў ІТ».
Каліфорнія — прытулак эмігрантаў
Ужо ў Злучаных Штатах уладкаваліся даволі хутка. «Знайсці кватэру дапамаглі такія ж эмігранты. Ды і я аказалася вельмі фартовая. За 11 дзён адшукала добрыя апартаменты ў спакойным раёне за прыстойны кошт. Прыгожа, чыста, ахова, паркоўка. На год наперад падпісалі дамову».
Малодшага ўжо прыпісалі да школы. Свету здзівіла, што ўсім школьнікам, не толькі эмігрантам, перад пачаткам навучальнага года выдалі заплечнікі з поўным камплектам канцылярскіх прыладаў і ў дадатак касметычку з гігіенічнымі прынадлежнасцямі, каб у школе дзеці маглі імі карыстацца.
Для старэйшага сына знайшлі моўную школу з магчымасцю навучацца асновам пэўных прафесій, падобна як у нашых каледжах. Святлана таксама наведвае моўныя курсы. Ёсць магчымасць вучыцца пяць дзён на тыдзень з раніцы да абеду.
У Мехіка: «Ад доўгага чакання мы зноў пачалі чытаць кнігі. Дзіўна, што сын узяў з сабой у дарогу менавіта біяграфію Генры Форда. Зараз чытаем яе па чарзе ўтраіх»
«Выбралі Сакрамента, бо гэта ў штаце Каліфорнія. Ён лічыцца самым лаяльным да эмігрантаў, тут больш за ўсё станоўчых рашэнняў па легалізацыі. Сакрамента — невялікі горад, тут больш таннае жыллё і прасцей знайсці працу, чым у мегаполісе. Ды і краіну лепш пачынаць вывучаць з невялікіх гарадоў», — кажа Святлана.
З іншага боку, Сакрамента часта нагадвае ёй Гродна: «Тут толькі ў цэнтральнай частцы горада высокія будынкі. Далей — прыватны сектар, шмат зеляніны. Ёсць рэчка — Амерыкан Рывер — і мы з дзецьмі, калі едзем, узгадваем Нёман і Румлёўскі мост. Праўда — вельмі падобна. На цэнтральнай плошчы тут, як і ў Гродне, ляжыць брукаванка. Шмат двухпавярховых дамоў, як на Савецкай плошчы ў нас. Мяне гэта заспакойвае. І вельмі падабаецца».
На гэтым фота з Ціхуаны я здзіўленая і захапляюся сабою. У адным з самых страшных і небяспечных гарадоў нам удалося знайсці дом па прымальным кошце і нават з відам на акіян»
З таго, што Святлану дзівіць — адсутнасць на вуліцах катоў і сабак. «Затое ёсць вавёркі», — кажа яна. А таблічкі-папярэджанні пра магчымасць выхаду на дарогу аленяў ці казуль нагадваюць дарогу на Азёры.
Яшчэ адна дзіўная і настальгічная рэч — пах сасновага лесу: «Тут побач растуць і пальмы, і сосны, і лісцевыя дрэвы. Калі горача, пахне сасновым лесам. Я ўзгадваю Палангу і сваю Беларусь. Гэта вельмі прыемна».
У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне33
Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі1717
У Музей вольнай Беларусі перадалі выбарчыя бюлетэні-2020, якія не паспелі да канца спаліць у кацельні
У Музей вольнай Беларусі перадалі выбарчыя бюлетэні-2020, якія не паспелі да канца спаліць у кацельні
У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны55
У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны5
У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў1414
У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў14
З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй99
З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй9
Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным1111
Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11
«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1515
«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15
«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»1616
«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16
Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку
Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку
Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо88
Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8
У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар33
У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3
Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну11
Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1
Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец44
Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі9191
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі91
ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»3636
ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36
У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі1414
У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14
22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым11
22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1
У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе99
У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9
Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі55
Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5
Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся22
Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся2
УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі1414
УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14
Каментары