Кіно

Фестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе з 13 да 26 лістапада

9-ы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін сёлета пройдзе пад слоганам «Увага адлегласць». 

Скрыншот трэйлера да фэсту

Згодна з задумай, слоган нагадвае, што на адлегласці трэба не забываць адно аднаго і быць уважлівымі да сваіх блізкіх. Адсутнасць знакаў прыпынку паміж словамі «ўвага» і «адлегласць» зусім не выпадковасць. Гэта дае магчымасць па-рознаму счытваць і інтэрпрэтаваць гэта.

Другі год запар кінафестываль «Паўночнае ззянне» будзе паказваць унікальныя фестывальныя стужкі ў гібрыдным фармаце: offline у Таліне і Вільні і online для ўсіх. У online фільмы «Ззяння» будуць зноў даступныя гледачам бясплатна.

Традыцыйны маніфест ад дырэктаркі кінафестывалю Волі Чайкоўскай сёлета набыў незвычайную форму: замест звыклай прозы атрымаўся верш.

«Падзеленасць, адлегласць, на якой мы знаходзімся са сваімі блізкімі, немагчымасць людзей вярнуцца дадому, жыццё ўнутры краіны ў складаных умовах — гэта даволі балючыя тэмы, якія шмат каго трыгераць, — разважае дырэктарка фестывалю Воля Чайкоўская. — Хацелася гаварыць пра гэта на такой мове, якая дапамагла б паглядзець на вельмі балючую побытавую тэму па-іншаму, якая б фіксавала гэтую пакутлівую рэчаіснасць, але адначасова аб'ядноўвала нас. Вельмі доўга я не магла сесці за напісанне гэтага тэксту, хадзіла, думала, як падступіцца. А калі села пісаць, неяк сам сабой нарадзіўся верш».

Над стварэннем візуальнай айдэнтыкі працавала адна з дызайнерак канцэпту «Паўночнага ззяння» мінулага года — Юля Васільчэнка. Адным з асноўных элементаў візуалу фэсту сёлета стала звычайная лінія, якая сімвалізуе мяжу, што падзяліла людзей. 

Візуальныя метафары разам з лямпавымі плёначнымі здымкамі ад фатографкі Каці Ігнашэвіч ствараюць сімбіёз, які перадае пачуцці настальгіі і прыемнай меланхоліі. Усё гэта знаходзіць адлюстраванне і ў трэйлеры фэсту. Ён зроблены на стыку некалькіх тэхнік: калажу, глітч-анімацыі і моўшн-дызайну. 

Каманда кінафестывалю хутка раскрые змест праграмы фільмаў і адкрые рэгістрацыю для іх прагляду. Падтрымаць каманду фестывалю можна данатам

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць