Свет

Поўнач сектара Газа пакінулі каля 500 тысяч чалавек — ЦАХАЛ

Прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) прызнаў, што характар цяперашняй аперацыі такі, што пазбегнуць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ўдаецца не заўсёды.

Палесцінскія ўцекачы. Фота: Hatem Moussa / AP

Прэс-аташэ Арміі абароны Ізраіля падпалкоўнік Джонатан Конрыкус сказаў журналістам, што, па ацэнцы ізраільскай арміі, поўнач сектара Газа пакінулі каля паўмільёна чалавек, піша Бі-бі-сі.

Раней Ізраіль, рыхтуючыся да ўводу арміі ў сектар Газа, запатрабаваў ад цывільнага насельніцтва яго паўночнай часткі, уключаючы сам горад Газа, тэрмінова эвакуявацца на поўдзень.

Прэс-аташэ ЦАХАЛ абвінаваціў ХАМАС у тым, што ён перашкаджае мірным грамадзянам эвакуявацца на поўдзень сектара. Са слоў падпалкоўніка Конрыкуса, вайсковая аперацыя ў Газе падыходзіць да «ўзмоцненай» фазы, і заставацца ў яе зоне будзе небяспечна.

На пытанне аб авіяўдары па калідоры эвакуацыі, у выніку якога ў пятніцу, як сцвярджаюць палесцінцы, загінулі 70 чалавек, падпалкоўнік Конрыкус адказаў толькі, што ЦАХАЛ не б'е наўмысна па мірным насельніцтве.

Падчас брыфінгу ён прызнаў, што характар цяперашняй аперацыі такі, што пазбегнуць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ўдаецца не заўсёды.

Сектар Газа. Google Maps

«Мы б'ем па ХАМАС, мы б'ем па іх інфраструктуры і мы актыўна палюем на іх камандзіраў. Калі вы палюеце на жывую цэль, якая можа перасоўвацца, не заўсёды, напэўна, па відавочных прычынах можна ўжываць тую ж тактыку з абвяшчэннем загадзя, якая дазваляе мінімізаваць спадарожную шкоду, бо гэта асоба дазнаецца, што на яе палююць, і можа збегчы», — сказаў прэс-аташэ ізраільскай арміі.

Таксама вядома, што паліва для генератараў у бальніцах Газы засталося на суткі, заявіла ААН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў14

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў14

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць