Свет22

Чым Байдэн частаваў Сі і як паставіў яго ў няёмкае становішча з жонкай

Сустрэча кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэн стала галоўнай палітычнай навіной у свеце. Выданні распавядаюць пра яе некаторыя свецкія дэталі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня КНР Сі Цзіньпін паціснулі адзін аднаму рукі. Фота: Doug Mills / The New York Times via AP, Pool

Перад пачаткам сустрэчы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня КНР Сі Цзіньпін паціснулі адзін аднаму рукі ля ўваходу ў 56-пакаёвы асабняк XX стагоддзя плошчай 5 тысяч кв. метраў. 

Затым яны разам са сваімі камандамі сустрэліся ў зале, які часта выкарыстоўваецца для правядзення вясельных цырымоній. 

Сустрэча дэлегацый. Фота: Doug Mills / The New York Times via AP, Pool

Падчас працяглай сустрэчы лідары дзвюх краін пачаставаліся пельменямі з рыкотай, артышокамі, запечанай у эстрагоне курыцай, рысам, запечанымі брокалі і міндальным безэ.

Сама размова не абмяжоўвалася сусветнымі канфліктамі і ядзернай зброяй.

У нейкі момант падчас чатырохгадзіннай сустрэчы Байдэн павіншаваў жонку Сі, Пэн Ліюань, з надыходзячым днём нараджэння. Сі адказаў, што яму няёмка: ён так шмат працаваў, што забыўся пра дзень нараджэння жонкі.

Пасля сустрэчы Байдэн і Сі прагуляліся сярод гранатавых дрэў і верасу пад шэрымі каліфарнійскімі аблокамі.

Прагулка кіраўнікоў Кітая і ЗША. Фота: Doug Mills / The New York Times via AP, Pool

Затым Сі адбыў у Сан-Францыска, дзе ў яго была запланаваная сустрэча з лідарамі амерыканскага бізнэсу на вячэры з коштам страў у 2000 даляраў.

Байдэн застаўся, каб правесці прэс-канферэнцыю, на якой ён заявіў, што па-ранейшаму лічыць свайго ганаровага госця дыктатарам.

Каментары2

  • ром
    16.11.2023
    Похоже для дедка самое главное что он считает Си диктатором)))
    То может еще одну войну развернет? Згарэу сарай- гары и хата))
  • Умник
    16.11.2023
    Твоё мнение никому не интересно, бред сумасшедшего, претензия на анализ. Отдыхай.

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць