Здарэнні22

У Мінску будуць судзіць нелюдзя, які скінуў ката з дзявятага паверха

Сведкамі злачынства былі малыя дзеці, што знаходзіліся на гульнявой пляцоўцы.

Ілюстрацыйнае фота

Пракуратура Ленінскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 39-гадовага мужчыны ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, што пацягнула яе гібель.

Нецвярозы мужчына 12 жніўня скінуў з балкона кватэры, размешчанай на дзявятым паверсе, на праезную частку дарогі ката, якога раней падарылі яго жонцы.

Жывёла загінула.

Сведкамі здарэння сталі жыхары дома, у тым ліку малыя дзеці, якія знаходзіліся ў той момант на гульнявой пляцоўцы.

Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, мае не знятую і не пагашаную судзімасць.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па артыкуле 339-1 (ч. 1): жорсткае абыходжанне з жывёлай. Гэта караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.

Каментары2

  • ЦИК Беларусі
    11.01.2024
    Во цікава... А калі гэтых кáтаў судзіць будуць? Яны забілі ў прамым сэнте ня толькі коцікаў, на іх руках кроў пачынаючы ад Захаранкі (не было б ілжывых выбараў, ня былоб злачынства)
  • Алесь Нязгода
    11.01.2024
    ЦИК Беларусі, пры ўсёй павазе да ахвяраў лукашызму, якім бокам тут адно да другога? Ці пакуль не пакараюць вырадкаў апапаўцаў то можна здзеквацца з жывёлаў?

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія закрыла чыгуначныя пункты пропуску на межах з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Прычына і намер пакуль няясныя4

Каля Стоўбцаў міліцыя зрабіла налёт на закрыты музычны рэйв10

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову2

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць