Свет22

Велізарны Казахстан пяройдзе на адзіны часавы пояс

Дагэтуль у краіны былі два часавыя паясы.

З 1 сакавіка ў Казахстане будзе дзейнічаць 5-ы часавы пояс (UTC+5), піша tengrinews.kz.

Розніца з Мінскам складзе дзве гадзіны.

Гадзіннікі перавядуць у Астане, Алматы, Шымкенце і яшчэ 12 рэгіёнах рэспублікі.

Акіматам гарадоў Астана, Алматы, Шымкент, Абайскай, Акмалінскай, Алмацінскай, Жамбылскай, Жэтысускай, Карагандзінскай, Кастанайскай, Паўладарскай, Паўночна-Казахстанскай, Туркестанскай, Улытаускай, Усходне-Казахстанскай абласцей у ноч з 29 лютага на 1 сакавіка года (у 00:00) неабходна перавесці мясцовы час на 1 гадзіну назад.

Казахстан займае сёмае месца па тэрыторыі ў свеце: яго плошча складае 2 млн 700 тысяч квадратных кіламетраў. Ён крыху меншы за Аргенціну і большы за Алжыр.

Працягласць Казахстана з захаду на ўсход складае больш за 3000 кіламетраў.

Каментары2

  • Капернік
    19.01.2024
    Дбаюць пра свае нацыянальныя інтарэсы. А беларусы жывуць па маскоўскім часе і цешацца - гэта ж як зручна расейскія серыялы глядзець ды Малахава... Як была Масква цэнтрам сусвету нават ў нібыта змагароў, так і засталася. Абурацца будуць не таму, што жывуць па Маскве, а калі захочуць вярнуь Беларусі атранамічны час. Вось лямант падымуць... 
  • Вадзім
    19.01.2024
    Сонца на захадзе Казахстана ўстае на 2 гадзіны пазьней чым на ўсходзе, А час аднолькавы будзе. Мне б не спадабалася)

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць