Грамадства99

На віленскіх могілках Росы ўшанавалі Каліноўскага і паўстанцаў. Паднялі і беларускі сцяг ФОТЫ

21 студзеня ў Вільні ўшанавалі памяць паўстання 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. 

У абед адбылася святая Імша ў Кафедральным саборы. А пасля — цырымонія на могілках Росы.

Прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда, пасол Украіны ў Літве Пятро Бешта. Запрошана была і Святлана Ціханоўская. Побач з літоўскім, польскім і ўкраінскім сцягамі стаяў і нацыянальны беларускі.

«Нашы продкі адмовіліся жыць пад прыгнётам акупантаў. Яны выбралі годнасць замест пакоры. Свабоду замест рабства. Цывілізаваную Еўропу замест варварскай імперыі.

І хоць паўстанне не скончылася перамогай, яно засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі. 

А Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на нашых землях, стаў сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду. 

Cёння чатыры народы — Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны — яднаюць месцы яго нараджэння, ягонага змагання і пакутніцкай смерці. Яднае памяць пра яго ў імені палка, які бароніць сёння Украіну», — выступіла Ціханоўская. 

Яна заўважыла, што цяпер народы супрацьстаяць той самай імперыі.

«Тагачаснай Расійскай імперыі карцела не толькі знішчыць права нашых народаў на самастойнае жыццё, але і самую іхную ідэнтычнасць — мову, культуру, гістарычную памяць і еўрапейскія каштоўнасці. «У нас адно вучаць у школах, каб цябе зусім перарабіці на маскаля», — выкрываў палітыку «рускага свету» Каліноўскі. 

Гэтаксама і цяпер Расія спрабуе сцерці ўкраінскую і беларускую самасвядомасць, каб палегчыць і апраўдаць далейшую агрэсію. А прарасійскі рэжым у Беларусі выкараняе беларускую мову і закрывае школы польскай і літоўскай меншасцяў», — прамаўляла Святлана Ціханоўская.

Яна згадала, як нядаўна ў Лідзе знік герб паўстання Каліноўскага з магілы святара-паўстанца Адама Фалькоўскага. 

«Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух», — дадала яна.

Ушанаваць памяць паўстанцаў прыйшлі і беларускія актывісты, былыя палітвязні, ваяры.

Атмасфера цырымоніі — у фотарэпартажы «Нашай Нівы».

Былы каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко трымае плакат з беларускімі ваярамі — загінулымі і ўзятымі ў палон.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа з жонкай, дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Каментары9

  • ІнстаОфіс
    21.01.2024
    Гледзячы па фотках, Прэзыдэнту-электу пачалі паказваць ужо на сканчэнне тэрміну дзейнасці: на афіцыйным фота лідараў другі шэраг замест мэблі. Такія вось вынікі няспынных гадоў працы!
  • Харэ атработалi лавэ
    21.01.2024
    Гэта не беларускi сцяг ( сорры - сЬцяг). Гэта wishful thinking. Каб казаць, што ен беларускi, трэба ведаць думку большасьцi (сорры - большасьцЬи) беларусау, што цяперака не выдаецца магчымым. Таму завязвайце, афэлкi
  • За Свабоду!
    21.01.2024
    За нашу і вашу свабоду!

    P.S. Боты-ПНХ

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць