Кіно11

Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне

Цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адбудзецца 17 лютага ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

Кадр з фільма «Дзённік Анастасіі», які ўвайшоў у шорт-ліст кінапрэміі «Чырвоны Верас» у намінацыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

На імпрэзе стануць вядомыя пераможцы ў 13 намінацыях прэміі, а таксама атрымальнікі ўзнагароды «Спецыяльная згадка».

Найлепшыя сярод беларускіх фільмаў 2021 і 2022 гадоў будуць названыя на цырымоніі ўзнагароджання кінапрэміі «Чырвоны верас», якая адбудзецца ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

Падзея прызначаная на 19:00 17 лютага ў Gropius Bau Cinema, што месціцца ў галоўным будынку кінарынку Martin Gropius Bau.

«Гэта гонар, што ў час гуманітарнага крызісу ў краіне беларускае кіно не губляецца, а, наадварот, знаходзіць сваімі пляцоўкамі прэстыжныя міжнародныя фестывалі, якім яго патэнцыял і належыць, — кажуць сузаснавальнікі кінапрэміі «Чырвоны верас» Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. — Мы спадзяемся, што цырымонія ўзнагароджання стане дадатковым натхненнем і матывацыяй для беларускіх кінааўтараў, каб працягваць сваю важную справу».

Прэміі «Чырвоны верас» будуць уручаныя ў катэгорыях:

  • «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм», «Найлепшы анімацыйны фільм»,
  • «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка»,
  • «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»,
  • «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Адкрыццё года».

Якія фільмы трапілі ў кароткі спіс кінапрэміі «Чырвоны верас», чытайце па спасылцы.

Пераможцаў вызначала журы з 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў. У доўгі спіс «Чырвонага верасу» ўвайшлі 70 дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў.

Каментары1

  • Нацдэм
    31.01.2024
    Чаму чырвоны? А не бел-чырвона-белы?

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі1

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

Расійская злачынная сетка атрымала амаль мільярд даляраў ад дзяржаўнай праграмы медстрахавання ЗША. Рогі і капыты ХХІ стагоддзя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі1

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць