Грамадства1212

«Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы». Супраць Бондаравай і яе каманды выступіў нават Мукавозчык

У Нацыянальнай бібліятэцы напярэдадні штогадовага кніжнага кірмаша ў Мінску праўладныя літаратары правялі міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час», дзе абмеркавалі гэтую пякучую праблему з калегамі з Расіі, Кітая, Ірана і Егіпта. Адным з выступоўцаў на мерапрыемстве быў адзін з найбольш адыёзных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў Андрэй Мукавозчык, які ў сваёй прамове кінуў камень у агарод не названых па імені «ультрапатрыётаў», у якіх лёгка ўгадваюцца Вольга Бондарава са сваімі аднадумцамі. 

Андрэй Мукавозчык

Крытыка тычылася моўнага пытання, і Мукавозчык праблему пастаянных атак Бондаравай на беларускую мову вынес ажно на міжнародны ўзровень:

«Кажучы пра «мову». У лютым у нашай краіне пытанне пра мову было ўкінута з асаблівай сілай і абмяркоўвалася ўсюды. Для многіх было зразумела, што тэма інспіраваная. Нас спрабавалі адцягнуць фактычна ад адзінага дня галасавання, а заадно вырашыць пытанні дадатковага распальвання нацыяналізму ў такой мірнай, ціхай, талерантнай краіне.

Калі для беларускіх нацыяналістаў руская мова — сімвал акупацыі Беларусі і толькі ў такіх рамках яны гатовыя размаўляць, то для ультрапатрыётаў наадварот: любое выкарыстанне «роднай мовы» становіцца раптам маркерам нацыяналізму, і яны вельмі многіх у гэтым у нас абвінавачвалі.

Але страшна не тое, што яны робяць у Беларусі, бо мы як людзі звыклыя з гэтым разбярэмся. Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы, калі вельмі многія нашы браты, суседзі, стратэгічныя саюзнікі, не разумеючы, што адбываецца ў Беларусі, вядуцца на гэтыя ўкіды».

Каментары12

  • Жабагадзюкінг
    13.03.2024
    Не спыняйцеся!
  • Ганьба
    13.03.2024
    Дарагая рэдакцыя мэтанакіравана вучыць нас разбірацца ў сартах лайна.
  • бабруйчанін
    13.03.2024
    Спачатку разбяруцца з трацкістамі за міравую рєвалюцыю- руськаміравцамі ад брєста да владівастока..Пасля пачнуць шукаць " нюансы" паміж сабой...Азаронку юніору прышьюць працу на " салауева" сіаністскую змову Дзерманту языческі ухіл ..Карпянкоу ..прыціх.У рБ " гоці"- прыгожый толькі Адзін ..

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць