Грамадства1111

Фільм пра нібыта вярбоўку падлеткаў украінскімі спецслужбамі пакажуць ва ўсіх навучальных установах Беларусі

Фільм «Дзеці на прыцэле» пакажуць ва ўсіх навучальных установах Беларусі. Падрабязнасцямі ў эфіры АНТ падзялілася намеснік міністра адукацыі Беларусі Кацярына Пятруцкая.

«Мы сёння сутыкаемся з тым, што «супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў самымі бруднымі, самымі подлымі спосабамі маніпулююць нашымі дзецьмі, уцягваючы іх у дыверсійную дзейнасць», — сказала яна.

Пятруцкая звярнула ўвагу на тое, што ўказаны фільм пакажуць не толькі дзецям — будзе прапанавана паглядзець яго педагогам, а таксама бацькам.

Фільм пра арышт падлеткаў паказалі вечарам у панядзелак у прайм-тайм на АНТ.

Як сцвярджае прапаганда, падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля і ў Расіі. Праўда, адзіныя іх праведзеныя акцыі, якія згадваюць у фільме, — расклейванне ўлётак.

Групу сабрала дзяўчынка-падлетак з Украіны Марыя Місюк. Яна з бацькамі пераехала ў Беларусь пасля пачатку вайны ў 2022-м. Марыя вучылася ў мастацкім каледжы ў Міры. Прапаганда называе яе камандзірам тэрарыстычнай ячэйкі «Чорныя салаўі» і сцвярджае, што за ёй стаяла СБУ.

Як сцвярджае прапаганда, маладзёны збіраліся на баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур’ёзнай акцыі — сабраць выбухоўку і ўзарваць баранавіцкае аддзяленне міліцыі ці пракуратуру.

Марыю Місюк абвінавачваюць па ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму). Якое абвінавачанне выставілі іншым падлеткам, не паведамляецца.

Каментары11

  • акоп лукашэнки
    02.05.2024
    И яшчо, кагда снимут фильм пра герояу у пагонах, каторыя, у 2020 годзе спасли лукашэнку, сильна мардуючы насельництва Беларуси па усёй Беларуси?
  • даведка
    02.05.2024
    КГБ ужа слепил агитки, рассчитанные на студентов, на школьников... На очереди террористы, сидящие на горшках.
  • бабруйчанін
    02.05.2024
    Зноў аб дзяўчынке з Украіна Пасля 24 лютага з Украіны у рБ ??Праз днрлнрф ???Якім чынам? Пайшла вучыцца у рБ з Украіна пасля 24 лютага
    Нейкая мутная хах.атуха..?? Нагадвае ромчіка Лічыла "казакі разбойнікі" а пасля..?? Мне падаецца

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць