Свет11

ЗША працягнулі санкцыі адносна ўладаў Беларусі яшчэ на год

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн 13 чэрвеня падпісаў дакумент аб працягу санкцыяў, уведзеных супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння яшчэ Джорджам Бушам-малодшым у 2006 годзе.

Фота: Walter Bibikov / Getty Images

16 чэрвеня 2006 года, пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, гвалтоўнага разгону мірных пратэстаў і зняволення аднаго з кандыдатаў на прэзідэнцтва, Злучаныя Штаты ўвялі персанальныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, ягонага сына Віктара і яшчэ васьмёх беларускіх чыноўнікаў, нагадвае Белсат.

Яшчэ да таго, у кастрычніку 2004-га, Злучаныя Штаты прынялі Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які забараніў розныя тыпы негуманітарнай фінансавай дапамогі Беларусі з боку ЗША, стратэгічны экспарт і дзяржаўныя інвестыцыі ў Беларусь, закрыў доступ у Штаты шэрагу лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ў акце выстаўляў рэжыму Лукашэнкі шэраг патрабаванняў: расследаваць знікненне апазіцыйных палітыкаў, вызваліць палітычных вязняў і зняць палітычна матываваныя абвінавачанні. У выпадку невыканання супраць афіцыйнага Менску мусілі быць уведзеныя санкцыі, што і зрабілі ў 2006-м.

З таго часу ЗША не скасоўвалі санкцыяў адносна Беларусі, толькі змякчалі ці прыпынялі, у 2021 годзе аднавілі праз падзеі падчас выбараў-2020 і захоп самалёта «Ryanair». Санкцыі трэба працягваць штогод, што цяпер і зрабіў Джо Байдэн.

«Дзеянні і палітыка некаторых чальцоў ураду Беларусі ды іншых асобаў, а таксама шкодная дзейнасць і даўнія злоўжыванні рэжыму Беларусі працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і вонкавай палітыцы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў дакуменце, падпісаным Байдэнам.

Незадоўга да гэтага, 8 чэрвеня, ЗША апублікавалі новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. А ў дзень падпісання працягу санкцыяў з візітам у ЗША знаходзілася абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    14.06.2024
    "А ў дзень падпісання працягу санкцыяў з візітам у ЗША знаходзілася"
    гэтыя дзве падзеі ніяк не звязаны. У той дзень шмат хто знаходзіўся з візітам у ЗША. Пакіньце ўжо свае вільготныя мары, НН.

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць