Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв’ю «Беларусь 1» выказаў сваё бачанне сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.

Аляксандр Вальфовіч адмаўляе дачыненне беларускіх уладаў да спробаў сілавога прарыву польскай мяжы.
«Вядома, тое, што сёння адбываецца на польскай мяжы, і абвінавачванні Беларусі ў падштурхванні, скажам так, мігрантаў, каб яны наносілі шкоду польскаму боку — беларускі бок ніякіх крокаў не робіць. Мы ахоўваем сваю мяжу. Але мігранты яны ёсць, ідуць — іх не спыніш. Гэта людзі, якія нацэлены на добрае жыццё, жыццё на Захадзе, пра якое Захад пастаянна расказвае», — зазначыў ён.
28 траўня мігрант, які спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, ударыў нажом польскага жаўнера. 6 чэрвеня 21-гадовы памежнік Матэвуш Сітак памёр у шпіталі. Вальфовіч нічога не сказаў пра забойства польскага жаўнера.
Мігранцкі крызіс узнік у 2021 годзе. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, бо праз санкцыі «ў нас на гэта няма ні грошай, ні сіл».
-
Каталіцкі сайт: На Першым канале каталіцкая імша засталася, знікла яна з канала «Культура»
-
Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць
-
Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай
Каментары