Грамадства44

«Крэпкахазяйственная рука дацягнулася да справы». Як цяпер выглядае маёнтак Падароск, адціснуты ва ўладальніка ФОТАФАКТ

На фэйсбук-акаўнце ўстановы «Маёнтак Падароск», якая займалася ўпарадкаваннем і рэстаўрацыяй старога маёнтка на Ваўкавышчыне, з'явіліся апошнія фота адтуль. 

«Нарэшце крэпкахазяйственная рука ўзорнага раённага Ваўкавыскага менеджмента дацягнулася да справы аховы гістарычна-культурных каштоўнасцяў», — горка іранізуе адміністратар старонкі.

Сядзіба ў Падароску, што ў Ваўкавыскім раёне, у даўнейшыя часы належала роду Чачотаў і Бохвіцаў.

Занядбаны фальварак у 2013 годзе выкупіў за 118 тысяч даляраў расійскі інвестар з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў.

Пакуль не пачаліся праблемы, у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці было ўкладзена больш за 1 мільён даляраў. Быў упарадкаваны парк, будынкі, зроблена брама, дарога. Уведзеная сістэма каналізацыі і фільтрацыі.

Планавалася, што ў сядзібе будзе створаны музей беларускай шляхты. Там была разгорнутая часовая экспазіцыя. Было адкрыта 14 пакояў. Праходзіла шмат экскурсій.

Праблемы ў турыстычнага прадпрыемства «Падароск» з'явіліся ў 2022 годзе, калі затрымалі яго кіраўніка Юрыя Меляшкевіча.

Пад крымінальны пераслед трапілі таксама фінансавы дырэктар Зміцер Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Ім выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. Юрый Меляшкевіч правёў пад вартай паўгода і ў красавіку 2023 года быў вызвалены пад паруку. Неўзабаве выйшлі на волю і іншыя фігуранты гэтай справы, а крымінальную справу ўрэшце спынілі.

У Паўла Падкарытава маёнтак, аднак, забралі. Прэтэнзіі выставіў Ваўкавыскі райвыканкам. Аргументавалі іх тым, што ўсе будынкі трэба было ўвесці ў эксплуатацыю цягам двух гадоў, то-бок да 2015-га. Гэта значыць — правесці ўсе інжынерныя даследаванні будынкаў, зрабіць архітэктурна-будаўнічы праект, правесці яго экспертызу і выканаць усе будаўніча-рэстаўрацыйныя работы паводле праекта.

Палац у Падароску ў лепшыя часы. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Пры гэтым да падзей 2020-га «Маёнтак Падароск» працаваў добра, адносіны з уладамі былі нармальныя, прэтэнзій, у тым ліку эканамічных, не ўзнікала.

Каментары4

  • Консерватур Забыткув
    05.07.2024
    Таксама так раблю
  • Фыва
    05.07.2024
    Ну зачем им Белорусская история и шляхта? У них своя версия истории и своя "шляхта", они со своим кумиром называют её " наши люди". Герб пока один на всех - капуста.
  • Я
    06.07.2024
    Хамская ўлада...

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць