Раззлаваная група актывістаў заклікала ўрад разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю з-за свежых заяваў Лукашэнкі.

Актывісты закідалі пасольства Беларусі ў Ерэване яйкамі, памідорамі і бульбай. Акцыю, у якой узялі ўдзел блізу дзесяці чалавек, арганізаваў лідар праеўрапейскай партыі «За рэспубліку», былы дэпутат парламента Арман Бабаджанян. Удзельнікі акцыі скандавалі на адрас беларускіх дыпламатаў «Прэч з Арменіі!», піша aravot.am.
Такім чынам актывісты адрэагавалі на інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі расійскаму прапагандысту Яўгену Папову.
У ім палітык, у прыватнасці, заявіў: «Каму армяне патрэбныя, акрамя нас? Нікому. Яны нікому не патрэбныя. Хай развіваюць сваю эканоміку і засяродзяцца на тым, што ў іх ёсць. Якая Францыя, які Макрон? Заўтра Макрона не будзе, і ўсе забудуць аб гэтай Арменіі».
Бабаджанян заклікаў армянскі ўрад адрэагаваць на гэтую заяву: разарваць дыпламатычныя стасункі з Мінскам і выслаць беларускіх дыпламатаў. Ён заявіў, што знаходжанне пасольства Беларусі ў Ерэване пагражае нацыянальнай бяспецы Арменіі.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заявіў, што больш не прыедзе ў Менск, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Ерэван абвінавачвае Беларусь у дапамозе Азербайджану ў вайне ў Нагорным Карабаху. У чэрвені Арменія адклікала пасла ў Беларусі для кансультацый.
МЗС Арменіі скарыстала 3 ліпеня, каб яшчэ раз дапячы Лукашэнку
Вальфовіч пакрыўдзіўся на армянаў за адмову ад парада ў Мінску
Арменія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары» ў Віцебску
Чаму Пашынян стаў рэзка крытыкаваць Лукашэнку?
Сакратар Рады бяспекі Арменіі: Расія адабрала ў нас Нагорны Карабах і аддала яго Азербайджану
Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
А так - ИБД как у прочих пропагандонских братьев по разуму.