Грамадства44

Спробы наведаць Марыю Калеснікаву ў Гомелі не прыносяць поспеху

Палітзняволеная застаецца ў рэжыме інкамунікада, і ніхто не ведае, які яе цяперашні стан здароўя і што з ёй адбываецца, нагадвае Радыё Свабода.

Марыя Калеснікава ў судзе. Фота: Ramil Nasibulin/BelTA pool photo via AP, File

Апошні раз сваякі размаўлялі з Марыяй Калеснікавай 18 месяцаў таму. Пасля сувязь абарвалася, і з таго часу прыходзілі толькі навіны, са словаў іншых зняволеных, якія былі ў той самай гомельскай жаночай калоніі, пра просьбы Калеснікавай аб медычнай дапамозе.

Бацька палітзняволенай, Аляксандр Калеснікаў па тэлефоне расказаў карэспандэнту Associated Press, што спробы наведаць дачку ў Гомелі не прыносяць поспеху.

Паездка ў Гомель некалькі месяцаў таму зноў не дала плёну — ахоўнік на пытанні аб адсутнасці ўсякай сувязі адказаў: «Калі яна не тэлефануе і не піша, значыць, не хоча».

42-гадовая Марыя Калеснікава, як вынікала са словаў былой зняволенай, якая сядзела ў той самай калоніі, трапіла ў шпіталь у траўні або чэрвені. Але падрабязнасці невядомыя. Жанчына, якая перадавала гэтую інфармацыю, назвалася Наталляй, свайго сапраўднага імя не назвала, бо баіцца наступстваў і помсты ад уладаў.

«Я магу толькі маліцца Богу, каб яна была жывая. Улады ігнаруюць мае запыты на сустрэчы і лісты — гэта жудаснае адчуванне бездапаможнасці для бацькі», — сказаў Аляксандар Калеснікаў.

Апошні раз Калеснікава пісала з турмы ў лютым 2023 года. Лісты да яе «персанал калоніі рве на яе вачах», сказала яе сястра, перадаючы словы іншых былых зняволеных.

Каментары4

  • Войтэк
    14.10.2024
    Беларусь- краiна мiрная, спакойная.. Хто не давау гэтым небаракам прасьць прытулку у нашай краiне!? Працоуны люд нам патрэбны. Калi гэта эканамiчныя мiгранты- то для гэтага ёсць амбасады з iх працоунымi вiзамi!
    Калi не першае и не другое- то застаюцца безiменныя магiлы! И гэта выбар чалавека.
  • Бастыён, кажаце?
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    15.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць