Культура22

У Мінску з’явяцца білборды з партрэтам Караткевіча

Міністэрства культуры Беларусі распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім пералічвае мерапрыемствы, што рыхтуюцца да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча.

Міністэрства культуры Беларусі распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім пералічвае мерапрыемствы, што рыхтуюцца да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча.

Аблвыканкамы сумесна з Мінскім і Аршанскім гарвыканкамамі плануюць мемарыялізаваць і добраўпарадкаваць мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю пісьменніка. Працы тут шмат. Бо толькі на адной Рагачоўшчыне, да прыкладу, іх захавалася з дзесятак. Адны ён перанёс у свае творы, іншыя — паспрыялі стварэнню тых твораў. У Рагачове захавалася хата дзядзькі пісьменніка, у якой былі напісаныя «Ладдзя роспачы», «Сівая легенда». Але на ёй няма ніякай шыльды, якая б распавядала пра Караткевіча. У хаце можна было б стварыць і асобны музей. Бо ў пакойчыку ў мясцовым краязнаўчым музеі, адведзеным пад літаратуру краю, пісьменніку прысвечана толькі пара стэндаў. Гэтага, зразумела, недастаткова. Але гаспадар, стрыечны брат Караткевіча Сяргей, адмовіўся вызваліць хату і пераехаць у кватэру, якую яму прапаноўвала дзяржава. Пакуль адзіная прыемная навіна —

вуліца Чкалава, на якой знаходзіцца хата, будзе перайменавана ў гонар Уладзіміра Караткевіча.

Сёлета ў Кіеве, дзе пісьменнік вучыўся на філфаку універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, паўстане яму помнік. Па ініцыятыве Міністэрства культуры і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі

прадугледжана выданне твораў Караткевіча на замежных мовах. А таксама іх прэзентацыя ў сталіцах некаторых краін.

На кінастудыі «Беларусьфільм» распачалі працу над стварэннем 4-серыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма па кнізе «Каласы пад сярпом тваім». А летась старшыня ТРА саюзнай дзяржавы Ігар Угольнік паведамляў, што будзе зняты таксама фільм па матывах рамана «Чорны замак Альшанскі».

Акрамя гэтага запланавана правядзенне мастацкіх выстаў, канферэнцый.

А на вуліцах Мінска з’явяцца білборды з партрэтам пісьменніка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся1

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць