Свет

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Яе выбар меню нязменны — суп дня, фіш-энд-чыпс і два келіхі шампанскага.

92-гадовая жанчына заслужыла званне «самага адданага кліента Брытаніі» — на працягу 37 гадоў яна штотыдзень наведвае адзін і той жа рэстаран, піша Бі-бі-сі.

З 1987 года Молі Робінсан абедае кожны чацвер у замку Лэнглі ў Нортумберлендзе.

Раней яна наведвала гэты сярэднявечны замак разам са сваім цяпер нябожчыкам мужам Джокам, і яны звычайна заставаліся там на ноч.

Яе выбар меню нязменны — яна заказвае суп дня і фіш-энд-чыпс, і запівае іх двума келіхамі шампанскага.

З таго часу, як яе муж памёр, спадарыня Робінсан пераважна наведвае замак сама — яна дабіраецца туды з дому за палову гадзіны на таксі.

Яна заўсёды прапануе персаналу келіх шампанскага, каб яны падзялілі з ёй абед.

Эйлід Уайз, памочніца аддзела ежы і напояў і па сумяшчальніцтве экскурсаводка, называе спадарыню Робінсан «VIP-кліенткай».

«У нас не павінна быць любімых кліентаў, але яна канкрэтна мая любімая», — кажа яна.

Менеджар установы Эйдэн Макгінэс адзначыў, што за той час, што спадарыня Робінсан наведвае іх установу, у ім змяніліся ўжо пяць розных менеджараў.

«За гэтыя гады яна пасябравала з незлічонай колькасцю наведвальнікаў і мела мноства сяброўскіх гутарак», — дадаў ён.

Місіс Робінсан кажа, што яна «любіць» замак і яго персанал.

Калі яна не даядае свой фіш-энд-чыпс, рэшткі стравы скормліваюць птушкам.

«Яны ўжо чакаюць радочкам», — сказала яна BBC Radio Newcastle.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць