Свет

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

Старшыня Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус разам з дэлегацыяй знаходзіўся ў аэрапорце падкантрольнага хусітам еменскага аэрапорта Саны, калі той падвергнуўся паветранай бамбардзіроўцы Ізраіля. Інфраструктура аэрапорта разбураная, а адзін з членаў экіпажа самалёта СААЗ паранены, паведаміў Гебрэесус.

Старшыня СААЗ Тэдрас Гебрэесус. Фота: AP

«Мы збіраліся пачаць пасадку на авіярэйс з Саны [сталіца падкантрольнай праіранскім хусітам часткі Емена], калі аэрапорт падвергся паветранай бамбардзіроўцы. Адзін з членаў экіпажа нашага самалёта быў паранены, а ў самім аэрапорце загінулі два чалавекі. Дыспетчарская вежа, зала чакання вылету — усяго за некалькі метраў ад нас — і ўзлётная паласа пашкоджаныя», — напісаў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус у сваім акаўнце ў твітары (X), перадае Руская служба Бі-бі-сі.

Як вынікае з заявы Гебрэесуса, ён не пацярпеў, разам з калегамі з СААЗ і ААН яны знаходзяцца ў бяспецы, але не змогуць пакінуць Емен, пакуль пашкоджанні ў аэрапорце не будуць ліквідаваныя.

Ізраільскія афіцыйныя асобы заявілі, што ўдары былі нанесеныя ягонымі знішчальнікамі па аэрапорце ў Сане, дзвюм электрастанцыям і тром марскім портам — усё гэта, паводле ізраільскага камандавання, з'яўляецца «вайсковай інфраструктурай хусітаў».

У апошнія дні Ізраіль папярэджваў, што рыхтуе магутны ўдар па хусіцкай частцы Емена ў адказ на нядаўні абстрэл групоўкай ізраільскіх гарадоў ракетамі і беспілотнікамі, у выніку якога былі параненыя больш за дзясятак чалавек. Міністэрства абароны Ізраіля папярэдзіла, што мае намер «адсячы кіраўніцтва групоўкі».

Хусіты — гэта радыкальная шыіцкая ўзброеная палітычная і рэлігійная групоўка, якую падтрымлівае Іран. У 2015 годзе групоўка ўзяла пад свой кантроль значную частку заходняга Емена, дзе знаходзіцца і сталіца краіны, горад Сана. Хусіты неаднаразова атакавалі Ізраіль ракетамі і дронамі-камікадзэ з першых месяцаў вайны ў сектары Газа, якая пачалася пасля маштабнага нападу ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскае метро не пусцілі мужчыну з рулонам лінолеуму. Ці законна гэта?4

У Беларусі распрацавалі рэцэпт марозіва са смакам піва

Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну7

«Найгоршы ва ўсёй Беларусі». Жыхары Слоніма раскрытыкавалі адказ райвыканкама пра чыгуначны пераезд1

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі13

У Светлагорскім раёне малое дзіця з’ела бабуліну таблетку і памерла8

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад13

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»30

Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць