Грамадства1616

«Белавія» прэзентавала новую форму бортправаднікоў ФОТЫ

Сёння авіякампанія «Белавія» прадстаўляла новую форму бортправаднікоў у Мінскім планетарыі, паведамляе БелТА.

Новы вобраз супрацоўнікаў беларускай авіякампаніі распрацоўваўся больш за два гады. Плануецца, што пасажыры змогуць ацаніць новаўвядзенні ўжо ў першых чыслах студзеня.

Як адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец, дызайн змяніўся кардынальна. У вопратцы з'явілася больш элементаў вольнага стылю.

«У працэсе абмеркавання абапіраліся на меркаванні бортправаднікоў: стараліся зрабіць форму не толькі прывабнай для пасажыраў, але і зручнай для супрацоўнікаў. Выказвалі дызайнерам і беларускім прадпрыемствам, якія рэалізавалі ідэі, свае пажаданні», — адзначыў Ігар Чаргінец.

У вопратцы пераважаюць сіне-фіялетавыя, а таксама шэрыя колеры.

Ужо ў студзені бортправаднікі прымераць зімовы варыянт формы, а з сакавіка — летні.

Папярэдняе абнаўленне ўніформы адбылося ў кастрычніку 2017 года, калі прэзентавалі вопратку блакітных і сініх адценняў ад брэнда MUA. Да гэтага пілоты і бортправаднікі насілі ўніформу шэрых і сініх колераў з ружовымі і чырвонымі акцэнтамі, прэзентаваную яшчэ ў студзені 2013-га.

Каментары16

  • Анты-Гайдукевіч
    30.12.2024
    дарэчы, хлопец, які прапанаваў гэтую валошкавую тэму для Белавіі, топіць за "рускі свет" разам са сваім бацькам, які ў нейкім "органе" "саюзнай дзяржавы" расказвае расейцам, як беларусаў лепш русіфікаваць (лекцыі ёсць на ютубе)
  • ::
    30.12.2024
    Советский стиль))
  • tazar
    30.12.2024
    Ужо няма куды лятаць, а яны ўсё форму мяняюць.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць